Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ён з свайго боку запрасіў іх перасяліцца ў Эгіпэт і абяцаў ім лепшую зямлю для жыцьця. Па загаду фараона, Язэп дау братом гасьцінцы для бацькі, калясьніцы для перасяленьня і дарожны запас. Братом сваім таксама даў гасьцінцы. Калі зусім адпускаў іх, дык сказаў: "не сварэцеся ў дарозе".

Яўрэі ў Эгіпце.

§ 26. Перасяленьне Якава ў Эгіпэт (1825 г. да хр. Нар).

Не паверыў Якаў, калі сыны яго расказалі аба ўсім, што здарылася з імі у Эгіпце. Але калі паказалі царскія калясьніцы, тады ад радасьці моцна забілася сэрца яго і ён выклікнуў: ,яшчэ жыў сын мой Язэп, пайду і пабачу яго, пакуль я не памёр". Але Якаў не адважыўся на гэтую падарожу без загаду Божага. Па малітве яго, Гасподзь зьявіўся яму начным зданьні і сказаў: „ня бойся, йдзі ў Эгіпэт. Там Я ўтвару ад цябе вялікі народ і вывяду цябе назад: Язэп сваёю рукою закрые вочы твае". Адтрымаўшы багаславеньне Божае, Якаў пайшоў у дарогу са усёю сям'ёю сваёю, у якой было, апрача жанок, каля 70 чалавек; яны ўзялі з сабою ўсю скаціну сваю і маемасьць.

Язэп выехаў спаткаць яго. Жаласьліва было спатканьне старога Якава з сваім сынам. Калі прыбылі ў сталіцу фараона, дык Язэп прадставіў яму пяцёх братоў сваіх. Фараон дазволіў ім пасяліцца ў зямлі Гэсэм і некаторых з іх паставіў наглядальнікамі над сваёю скацінаю. Язэп прадставіў фараону і бацьку свайго. Колькі маеш гадоў жыцьця твайго?" ― запытаўся фараон у Якава. Ён адказаў: "дзён вандраваньня майго 130 гадоў; малыя і нешчасьлівыя дні жыцьця майго, і не дасяглі да гадоў жыцьця бацько маіх". Выходзячы ад цара, Якаў багаславіў яго. І пасялілася сям'я яўрэйская ў лепшай часьці зямлі Эгіпэцкай, у зямлі Гэсэм, на правым баку ракі Нілу. Язэп дастаўляў хлеб усяму дому Якава, і ён ня меў ні ў чым ніякай недастачы.

§ 27. Прароцкае багаславеньне Якава дзецям. Сьмерць Язэпа.

Якаў пражыў у Эгіпце 17 гадоў. Прадчуваючы хуткую сьмерць, ён прасіў Язэпа пахаваць яго ў могілках бацькоў