Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

§ 25. Другая падарожа ў Эгіпэт братоў Язэпа.

Калі запас купленага хлеба падходзіў да канца, прыйшлося йзноў ісьці па яго ў Эгіпэт. Якаў доўга не згаджаўся адпусьціць Вэніяміна. Нарэшце, Юда сказаў: "адпусьці хлапца са мною, я за яго адказваю". Якаў паверыў Юдзе і згадзіўся адпусьціць Вэніяміна. Хочучы задабрыць эгіпэцкага начальніка, Якаў паслаў яму ў гасьцінец "плады зямлі свае" і загадаў вярнуць грошы, якія аказаліся ў мяшкох.

Калі браты зьявіліся да Язэпа, ён выдаў распараджэньне прыгатовіць для іх абед, быў да ўсіх нязвычайна ласкавы і з асабліваю любоўю прывітаў Вэніяміна. Не запомнілі пры гэтым і Сымона, якога ў той-жа час звольнілі з турмы. За сталом Язэп сам вызначыў месца кожнаму з братоў па старшынству. Браты надта былі зьдзіўлены, скуль ён даведаўся, хто з іх старэйшы за каго. Пасьля абеду, Язэп загадаў напоўніць іх мяшкі хлебам, палажыць у іх грошы, якія яны заплацілі за хлеб, апрача таго у мяшок Вэніяміна палажыць ашчэ і сярэбряную чашу, каб дасьледаваць, як браты будуць трымацца ў няшчасьці.

Не пасьпелі браты ад'ехаць ад гораду, як іх даганіў кіраўнічы домам Язэпа і сказаў, што яны ўкралі ў яго гаспадара сярэбраную чашу. Былі агледжаны ўсе мяшкі. Чаша знайшлася у мяшку Вэніяміна. Ад вялікае роспачы і страху браты парвалі на сабе сваё адзеньне. Калі вярнуліся ў горад, браты кінуліся ўсе ў ногі Язэпу, кажучы: "ось мы ўсе рабы перад табою, чым мы апраўдаемся"? Язэп адказаў: "хай застанецца ў мяне той, у каго знайшлася чаша". Тады Юда расказаў Язэпу, з якою тугою стары іх бацька адпускаў Вэніяміна. "Вялікае будзе гора для яго, калі мы ня вернем любімага сына яго. Я заручыўся за яго перад бацькам маім; дазволь мне застацца рабом у цябе замест яго". Тады Язэп выслаў усіх пастароньніх людзей і, заліваючыся слязьмі, сказаў братом: "Я ― Язэп, брат ваш, якога вы калісьці прадалі. Але ня сумуйце. Бог паслаў мяне сюды наперад за вас, каб захаваць жыцьцё вашае. Ідзеце да бацькі і скажэце, каб ішоу сюды да мяне, не марудзячы, з усёю сям'ёю сваёю, і ўсёю маемасьцю сваёй".

Як толькі фараон даведаўся, што прышлі браты Язэпа,