Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ныя гады. Але Эгіпту ліха не пагражала. Голад пашырыўся далёка за межамі Эгіпту, і з розных краін пацягнуліся караваны ў Эгіпэт за хлебам. Сыны старога Якава таксама прымушаны былі ехаць у Эгіпэт. Удому застаўся адзін толькі Ваніямін; Якаў баяўся адпусьціць яго, каб з ім ня здарылася ў дарозе якой беды. Прыйшлі браты ў Эгіпэт, зьявіліся да Язэпа і пакланіліся яму. Так споўніся даўні сон Язэпа. Браты не пазналі Язэпа, ён-жа пазнаў іх, але нічога не сказаў ім аб гэтым. Ён захацеў даведацца ад іх аб бацьку і браце Вэніяміне. Але ня прыдумаў нічога лепшага, як абвясьціць іх шпіёнамі. Апраўдаваючыся ад такога абвінавачаньня, яны сказалі: "мы ніколі ня былі шпіёнамі, а прыйшлі сюды купіць хлеба; мы ― ўсе дзеці аднаго чалавека, які жыве ў зямлі ханаанскай; нас было 12, меншы застаўся з бацькам, а аднаго ня стала". Далей абвінавачваючы іх у шпіёнстве, Язэп загадаў пасадзіць іх у турму. На трэці дзень, паклікаўшы іх да сябе, ён сказаў ім: калі вы людзі чэсныя, вы пакінеце у заклад аднаго з вас, а самі адвязіцё куплены хлеб і прывязіцё сюды меншага брата вашага, іначай і ня прыходзьце да мяне". Язэп размаўляў з імі цераз тлумача. Браты думалі, што ён ня знае іх мовы і пачалі ў яго прысутнасьці перамаўляцца між сабою і дакараць адзін другога: "ось мы, запраўды, пакараны за грэх супроць брата нашага, якога прадалі калісьці купцом". Бачачы іх каяньне, Язэп выйшаў у другі пакой і заплакаў. Пасьля вярнуўся да іх, загадаў зьвязаць Сымона і пасадзіць у турму, а рэшту братоў адпусьціў, пры чым загадаў утайку пакласьці ім у мяшкі грошы, якія яны заплацілі за хлеб.

Вярнуўшыся дамоў, браты расказалі бацьку ўсё, што было з імі ў Эгіпце; сказалі і аб тым, што начальнік Эгіпэцкі патрэбаваў прывязьці да яго Вэніяміна. Вялікае было засмучэньне старога Якава. Ён сказаў: "Язэпа няма, Сымона няма, і Вэніяміна ўзяць хочаце: не пайдзе сын мой з вамі". Таксама яму, як і сыном яго, было надта няпрыемна і сорамна, калі ўбачылі ў кожным мяшку грошы, быццам укралі іх. Цяжкая ўва ўсім гэтым была спакуса для старога Якава, але, як чалавек жывой веры у Бога, ён усё паклаў на волю Божую.