Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мачыў сны так, што віначарпі праз тры дні будзе вернены на сваю пасаду, а хлебадар будзе павешаны і птушкі будуць дзёубаць яго цела. Пры гэтым. Язэп прасіў віначэрпія ўспомніць аб ім, калі будзе вызвалены з гэтага дому. Той абяцаў. Праз тры дні усе збылося так, як прадказаў Язэп, але віначэрпі у шчасьці забыўся аб Язэпу, і ён сядзеў у турме яшчэ два гады пасьля таго.

Адноўчы фараон прысьніў сон, быццам ён стаіць на беразе Нілу. І вось вышлі з гэтае ракі сем кароў клустых, а за імі семь кароў худых. І зьелі худыя каровы клустых кароў, але самі ад гэтага не папаўнелі. Фараон прачхнуўся. Пасьля ізноў заснуў, і яму прысьнілася, быццам з аднаго сьцябла выйшла сем каласоў поўных, пасьля таго выйшла сем каласоў худых, засушаных ветрам, і гэныя худыя каласы зьелі сем каласоў поўных. Фараон загадаў паклікаць усіх мудрацоў эгіпэцкіх, але ніводзін з іх ня мог вытлумачыць сноў, аб якіх фараон думаў, што яны маюць нейкае асаблівае значэньне. Тут віначэрпі ўспомніў, як у турме малады яўрэй ― Язэп ― правільна вытлумачыў сны яму самому і хлебадару. Фараон загадаў прывясьці да сабе Язэпа і, калі той прыйшоў, запрапанаваў яму вытлумачыць сны. Язэп адказаў: „гэта не ад мяне; Бог дасьць адказ на дабро фараону". Тады фараон расказаў яму сны свае. Язэп вытлумачыў яму сны гэтак: сем кароу клустых і сем каласоў поўных азначаюць сем гадоў ураджайных; пасьля іх у працягу наступных сямёх гадоў у краі будзе неўраджай і будзе голад. Вытлумачыўшы сон, Язэп дау раду выбраць начальніка, які зрабіў-бы запас хлеба і іншых страўных прадуктаў на сем гадоў голаду. Такім начальнікам, другім пасьля сябе, фараон паставіў самога Язэпа, пры чым падараваў яму персьцень з свае рукі, вісонную (з тонкага палатна) вопратку і ўзлажыў на шыю яго залаты ланцуг. Асэнэфа, дачка жрэца Іліапольскага, вышла замуж за Язэпа і, такім чынам, Язэп быў прыняты ў вышэйшую клясу гаспадарства. Яму было ў той час 30 гадоў ад роду.

§ 24. Першая падарожа ў Эгіпэт братоў Язэпа.

Усё, што прадказаў Язэп, дакладна споўнілася. Наступілі гады над звычайнага ўраджаю, у працягу якіх Язэп зрабіў вялізарны запас хлеба. Пасьля надыйшлі неўраджай-