Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

замер уночы вызваліць Язэпа). Браты паслухалі. Яны зьнялі з Язэпа „рознакаляровую" вопратку, кінулі яго ў роў, а самі селі есьць хлеб. Якраз у гэты самы час праходзіў недалёка караван мадыямскіх купцоў, якія з таварамі ехалі ў Эгіпэт. Паводле рады Юды, браты вынялі Язэпа з рова і прадалі яго купцом за 30 сярэбранікаў (каля 35 зл.). Рувіма ня было ў гэты час з братамі. Калі ён пасьля падышоў да рова і не знайшоў там брата, дык з адчаю парваў на сабе адзеньне і ўсё паўтараў: „хлапца няма, куды я дзенуся?" Тады ўсе пачалі думаць, як-бы гэта утаіць ад бацькі сваё праступленьне і рашылі так: закалоць казьляне, крывёю яго вымазаць адзеньне Язэпа і сказаць бацьку, быццам знайшлі яго ў полі. Калі Якаў убачыў адзеньне свайго любімага сына, ён сказаў: "мусіць драпежны зьвер разарваў яго", і горка заплакаў. Як ні ўсьцешвалі яго ўсе хатнія, Якаў доўга ня мог усьцешыцца і ўсё паўтараў: „з сумам сайду да сына майго ў магілу".

§ 23. Язэп у Эгіпце.

Купцы, якім быў праданы Язэп, перапрадалі яго Падіфару, начальніку целахраніцеляў Эгіпэцкага фараона (цара). Паціфар хутка назначыў яго сваім домаправіцелем. Язэп быў надта прыгожы і прывабны, дзеля гэтага зьвярнуў на сябе ўвагу жонкі Паціфара. Але ён не згадзіўся ашукваць разам з ёю мужа. Тады яна набрахала на яго перад мужам сваім, і Язэп быў пасаджаны ў турму, як праступнік.

Але Бог і там не пакінуў Язэпа без свае помачы. За яго чэснасьць і сумленнасьць начальнік турмы паставіў яго старшым над вязьнямі[1] і кіраўніком работ. У турме у гэты самы час адбывалі кару за нейкі благі ўчынак два царскія начальнікі, якія мелі пры двары вялікі ўплыў і вагу: галоўны віначэрні і галоўны хлебадар. Язэп служыў ім. Аднаго разу яны расказалі Язэпу свае сны: віначэрпі ― быццам з трох галінаў вінаграднае лазы ён выціскаў у чашу фараона ягады, якія ўжо дасьпелі, і падаваў віно за сталом цару; хлебадар ― быццам ён нёс на галаве тры кратчатыя кошыкі з хлебамі; і з верхняга кошыка, дзе хлебы былі для самога цара, дзёўбалі птушкі. Язэп вытлу-

  1. Арыштантамі