Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі скончыліся другія 7 гадоў, Якаў хацеу ісьці са ўсёю сваёю сям'ёй на бацькаўшчыну, але Лаван упрасіў яго застацца яшчэ служыць, але толькі за пэўную плату. Між імі ўтварылася такая ўмова: Якаў будзе пасьвіць самую дарагую скаціну Лавана ― белыя авечкі і чорныя козы; увесь прыплод з крапінкамі будзе Якаву, без крапінак ― Лавану. Каб прыплод выйшаў увесь стракаты, Якаў зрабіў так: клаў у вадапойныя карыты сьвежа нарэзаныя пруткі, на якіх рабіў нажом, па цёмнай кары, белыя палосы: авечкі і козы, якіх прыганялі на вадапой, глядзелі на гэту стракатасьць, і прыплод выходзіў стракаты. Тады Лаван зьмяніў умову, але белыя авечкі і чорныя козы пайшлі Якаву і кожны раз, як Лаван мяняў умову, карысьць заўсёды была на старане Якава. У канцы канцоў ён моцна разбагацеў. Ня хочучы і далей служыць цесьцю, Якаў забраў з сабою сваіх жонак і дзяцей, таксама ўсе статкі свае, і адправіўся, па загаду Божаму, на бацькаўшчыну, да бацькі свайго ― Ісаака. Так, здалёк ад свайго дому, ён пражыў 20 гадоў. У сям'і яго ў гэты час была адна дачка Дзіна і 11 сыноў: Рувім, Сымон, Левій, Юда, Іссахар, Завулон, Дан, Нэфалім, Гад, Ассір і Язэп. З усіх толькі адзін Язэп быў сынам Рахілі.

§ 21. Паварот Якава на бацькаўшчыну.

Калі Якаў падходзіў да зямлі ханаанскае, ён даведаўся, што Ісаў ідзе яму насустрэчу і з ім 400 чалавек. Прадчуваючы злы замер брата, Якаў, каб задобрыць яго, пасылае яму багатыя гасьцінцы і даручае сказаць, што ён сам настолькі цяпер багаты, што не пратэндуе на маемасьць бацькі, на якую меў прав на моцы пяршынства. Уночы Якаў пераправіў усю сям'ю сваю, нявольнікаў і скаціну цераз ручай Явок, а сам застаўся на другім беразе і ў адзіноце узьнёс Богу шчырую малітву аб помачы і абароне. Тут то сталася адно з самых таемных і вялікіх здарэньняў у жыцьці Якава. Сярод цемры начное „нехта бароўся з ім да золку ранічнага і ўбачыўшы, што не перамагае яго, даткнуўся да бядра яго і папсаваў склад бядра ў Якава", дзеля чаго ён кульгаў пасьля да самае сьмерці. "Адпусьці мяне", сказаў Якаву таемны барацьбіт. „Не адпушчу ― сказаў Якаў ― пакуль не багаславіш мяне". Таемны барацьбіт багаславіў яго і сказаў: "адгэтуль