Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

імя твае будзе ня Якаў, а Ізраіль (што значыць "Богаборац") ― дзеля таго, што ты бароўся з Богам і людзей перамагаць будзеш". Таемны Барацьбіт, выклікаўшы Якава на змаганьне, маніўся дасьледаваць сілу яго веры і настойлівасьць малітвы.

На другі дзень адбылася сустрэча братоў. Гасподзь, па малітве Якава, зьмягчыў суровае сэрца Ісава: ён упау на шыю Якава, з брацкай любоўю абнімаў і цалаваў яго. Абодва плакалі.

Якаў пасьля гэтага перайшоў раку Іардан і пакіраваўся да Вэфілю. Тут зьявіўся яму Гасподзь і паўтарыу Сваё абяцаньне аддаць яго патомству зямлю Ханаанскую.

Калі Якаў быў каля Віфлеему, Рахіля радзіла другога сына ― Вэніяміна і хутка пасьля гэтага сама памёрла. Якаў горка аплакваў яе і паставіў ёй памятнік.

§ 22. Дзеці Якава. Продаж Язэпа братамі ў Эгіпэт.

З усіх сыноў сваіх Якаў найболей любіў Язэпа за яго шчыры й ціхі характар. Язэп заўсёды знаходзіўся пры сваім старым бацьку, ― і калі-некалі адведваў братоў, якія вандравалі ўсюды са сваімі статкамі. Яны ненавідзелі Язэпа за тое, што бацька даваў яму перавагу перад імі, у знак чаго пашыў для Язэпа прыгожую рознакаляровую" вопратку.

Тым часам Бог прадвяшчаў Язэпу аб асаблівай, прызначанай для яго долі. Аднаго разу Язэп прысьніў, быццам разам з братамі вязаў снапы пасярэдзіне поля, і ось яго сноп падняўся і стаў проста, а снапы братоў абкружылі яго і пакланіліся яму.

Язэп расказаў сон братом сваім. Яны надта разгневаліся і сказалі: "ці запраўды ты будзеш царом над намі"? ― Другі сон быў яшчэ выдатнейшым, як першы: сонца, месяц і 11 зорак пакланіліся Язэпу. Гэты сон не спадабаўся нават Якаву. Ен трохі пажурыў Язэпа і сказаў: „няўжо-ж я і маці, і браты прыдзем пакланіцца табе да зямлі?" Варожасьць братоў да Язэпа яшчэ больш пасьля таго павялічылася. Яны нават рашылі забіць яго, але старшы з іх, Рувім, сказаў: „крыві не пралівайце, ляпей кіньце яго ў роў у гэтай пустыні[1] а рукі не накладайце на яго" (Рувім меў тайны

  1. У пустыні наўмысьля капаюць равы ці калодзежы, каб у дажджлівую пару зрабіць запас вады на час сухмені.