Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вачыма. Адчуваючы хуткі канец і хочучы перадаць права пяршынства старшаму сыну, Ісаак, які нічога ня ведаў аб тым, што Якаў за страву з сачэўкі купіў у брата права пяршынства, пасылае Ісава прынясьці дзічыны і прыгатовіць яго любімую страву. Рэвэка даведалася аб гэтым. Яна не хацела, каб права пяршынства адтрымаў Ісаў, які заўсёды рабіў ёй шмат прыкрасьцяў; дзеля гэтага парашыла хітрасьцяй дабіцца багаславеньня бацькі свайму любімаму Якаву. Яна прыгатавала з казьляняці страву, якую любіў Ісаак і ўмовілася з Якавам, што ён пайдзе ў шацёр бацькі, назавецца Ісавам і адтрымае багаславеньне. А таму што Ісаў быў надта касматы, дык дзеля большай падобнасьці да яго, Рэвэка апранула Якава ў адзеньне Ісава, а рукі яго і гладкую шыю абклала скурамі казьлянятаў. Якаў спачатку не згаджаўся на ашуканства, але калі маці прыняла на сябе пракляцьце - пайшоў. Ісаак, не падазраваючы ашуканства, пацалаваў Якава і даў яму свае багаславеньне: "хай дасьць табе Бог ― сказаў Ісаак ― мноства хлеба і віна; хай паслужаць табе народы і хай паклоняцца табе плямёны; хто праклінае цябе - будзе пракляты, а хто багаслаўляе цябе - будзе багаславёны"[1]. Не пасьпеў Якаў выйсьці ад бацькі, адтрымаўшы багаславеньне, як уваходзіць Ісаў з страваю з дзічыны і просіць у бацькі багаславеньня. Ісаак аж затросься. Ён зразумеў, што яго ашукалі і спытаўся: "а хто-ж гэта раней прыходзіў, і я багаславіў яго". Але падумаўшы, што на ўсё гэта была Божая воля, дадаў: „ён і будзе багаславёны"! Ісаў, чуючы гэта голасна заплакаў і сказаў: „бацька мой, багаславі і мяне"! Каб яго ўсьцешыць, Ісаак сказаў, што зямля, дзе ён будзе жыць, будзе ўрадлівая, што ён будзе жыць мечам і служыць брату свайму, але прыйдзе час, калі ён скіне з сябе ярмо.

З гэтага часу Ісаў узьненавідзеў брата свайго і нават хацеў яго забіць. Даведаўшыся аб небясьпецы, Рэвэка паслала Якава да брата свайго Лавана, каб ён там пажыў некаторы час і выглядзеў для сябе ў яго сям'і нявесту. Якаў паслухаўся матчынае рады, Ісаак таксама пахваліў

  1. Нічым нельга выбачыць ашуканства, якое дазволілі сабе Рэвэка і Якаў Сам Бог пакараў іх за гэта, бо ў далейшым жыцьці сваім яны мелі шмат усялякіх прыкрасьцяў. У хуткім часе Якаў сам быў ашуканы. Ня можна карыстацца благімі спосабамі нават дзеля добрых мэтаў.