Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

джэньне аб сваёй маемасьці. Галоўным насьледнікам быў Ісаак. Ен адзін застаўся ў зямлі абяцанай, а шэсьць сыноў Абраама ад Хэттуры і Ізмаіл былі адасланы Абраамам на усходнія краіны. Абраам дажыў да 175 г. і быў пахаваны у той самой пячоры, дзе ляжаў прах Сарры.

Так скончыў сваё жыцьцё гэты вялікі выбранец і „друг Божы", духоўны роданачальнік чалавечага роду. Ен назаўсёды застаецца найвышэйшым узорам веруючага чалавека для усіх народаў і вякоў. Памяць яго сьвята захоўваецца ў народаў трох найвялікшых рэлігіяў сьвету: юдэйства, хрысьціянства і магамэтанства.

§ 19. Дзеці Ісаака ― Ісаў і Якаў.

Як і Абраам, Ісаак быў веруючы чалавек і пакорны волі Божай. Ен моцна тужыў, што Рэвэка цэлых 20 гадоў ня мела дзяцей, але верыў, што споўніцца абяцаньне Божае аб патомстве, якое дау Бог Абрааму. І запраўды у Рэвэкі нарадзіліся два сыны-блізьнюкі: Ісаў і Якаў. Калі яны узрасьлі, Ісаў зрабіўся лоўчым, а Якаў працаваў на гаспадарцы і займаўся гадоўляй жывёлы. Ісаў быў любімцам бацькі, а Якаў ― маткі. Ісаў лічыўся першаком, старшым. Пяршынство давала тады некаторыя асобныя правы, гэт. з. ,,правы пяршынства": старшынство і уладу над малодшымі братамі, падвойную часьць спадчыны, права сьвяшчэннадзеяць і насьледаваньне Абяцаньня Божага аб зьяўленьні Збавіцеля сьвету.

Аднаго разу Ісаў вярнуўся з няўдалага паляваньня змораны й галодны, а Якаў сядзеў за сталом і еў стра з сачэўкі, (і цяпер сачэўка зьяўляецца любімаю страваю Сырыі і Эгіпце). Ісау падбег да Якава і прагавіта сказаў: „дай мне гэтага чырвонага, чырвонага: надта я замарыўся". Якаў сказаў: прадай мне сваё пяршынство". Ісаў сказаў: ось я паміраю, якая карысьць для мяне з гэтага пяршынства"? Тады Якаў сказаў: ,,прысягні мне". Ісаў прысягнуў. Якаў даў яму хлеба й стравы з сачэўкі. Трэба думаць, што Ісаў, як чалавек па натуры грубы і дзікі, не зьвяртаў асаблівай увагі на правы пяршынства, а можа быць ён спадзяваўся тым ці іншым спосабам вярнуць іх сабе з часам.

Тымчасам Ісаак зусім пастарэў, і ўжо дрэнна бачыў