Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

блюдоў і рушыў у дарогу. Праз нейкі час пад'ехалі да гораду Харрану, дзе жыў Нахор, брат Абраама; слуга зьвярнуўся да Бога з малітваю, просячы паказаць нявесту для Ісаака: "вось, ― кажа, ― я стаю каля крыніцы, да якой дочкі гарадзкіх жыхароў выходзяць браць воду. Хай тая дзяўчына, якая, як я папрашу, даць мне напіцца, скажа: пі, я і вярблюдоў тваіх напаю, хай і будзе прызначана Табою для Ісаака". Толькі што слуга скончыў малітву, як да крыніцы падыйшла з збанком надта прыгожая дзяўчына. Слуга папрасіў напіцца. Дзяўчына дала вады ня толькі яму самому, але напаіла і яго вярблюдоў. Веруючы слуга ня стаў сумлявацца, на якую дзяўчыну павінен упасьці яго выбар. Ен падарыў ёй залатыя завушніцы і два бранзалеты, і спытаўся, хто яна такая і ці нельга яму будзе ў іх пераначаваць. "Я ― Рэвэка, ― адказала дзяўчына, ― дачка Вафуіла, унучка Нахора; мы маем шмат саломы і корму, і ёсьць месца для начлегу". Расчулены слуга кінуўся на зямлю і падзякаваў Богу, што Ен прывёў яго проста ў хату брата Абраамавага. Тымчасам Рэвэка пабегла хутчэй да хаты і сказала аба ўсім маці. Брат Рэвэкі Лаван сустрэў слугу, расьсядлаў вярблюдоў, абмыў яму ногі і запрапанаваў вячэру. Слуга ня еў да тае пары, пакуль не расказаў гаспадаром, з якою мэтаю ён прышоў. Бацькі дзяўчыны і Лаван, бачачы паважнасьць даручэньня слугі і багацьце яго гаспадара, які нічога не шкадуе для свайго каханага сына, згадзіліся адпусьціць Рэвэку, пасьля таго, як і яна выявіла сваю згоду выйсьці замуж за Ісаака. Бацькі і сваякі Рэвэкі адтрымалі багатыя гасьціны, разьвіталіся з ёю і багаславілі яе, сказаўшы: "хай родзяцца ад цябе тысячы тысячаў і хай валадае патомства тваё хатамі ворагаў тваіх". Пасьля гэтага Рэвэка выехала з слугою Абраама ў дарогу, узяўшы некалькі сваіх служанак. Калі яны пад'яжджалі да месца, дык Ісаак спаткаў іх і ўвёў Рэвэку у шацёр Сарры, маткі сваё. І стала Рэвэка яму жонкаю і ён пакахаў яе, і ўсьцешыўся засмучаны пасьля сьмерці маткі свае.

Далейшае жыцьцё і сьмерць Абраама.

Пасьля шлюбу Ісаака з Рэвэкаю, Абраам узяў сабе другую жонку, Хэттуру; ад яе было ў яго шэсьць сыноў. Калі Абраам пачуў, што хутка памрэць, то зрабіў распара-