Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ахвярапрынашэньня. Дарогаю Ісаак спытаўся: бацька мой, ось агонь і дровы, а дзе-ж ягня для ахвяры", ― "Бог угледзіць сабе ягня", ― адказаў Абраам. Узышлі на верх гары. Абрам зрабіў ахвярнік, палажыў дровы і абвясьціў Ісааку Божы загад. Ісаак не працівіўся і пакорна дазволіў сябе зьвязаць. Абраам узяў нож і ужо занёс руку, каб закалоць сына, як пачуў голас з неба: „Абраам, не паднімай рукі свае на сына. Я ведаю, што ты байшся Бога і не пашкадавау для мяне сына свайго адзінага". Абраам спыніўся. Ён споўніў волю Божую, і ў той-жа час Ісаак застаўся жывы. Абраам паглядзеў навакола і ўбачыў ззаду за сабою ягня, якое заблуталася рагамі ў кустох. Абраам узяў яго і адразу прынёс на тым-жа самым ахвярніку ў ахвяру Богу, замест свайго сына. За гэты самы послух веру Бог урачыста і з прысягаю паўтарыў Абрааму Сваё абяцаньне: "дзеля таго, што ты не пашкадаваў для мяне сына свайго адзінага, Я багаслаўлю цябе і размножу патомства тваё, як зоркі нябесныя і як пясок на беразе мора, і цераз твайго Патомка багаславяцца ўсе народы зямныя". Пасьля гэтага Абраам вярнуўся з сынам у Вірсавію, дзе жыў[1].

§ 18. Жаніцьба Ісаака.

Хутка пасьля толькі што апісанага здарэньня памёрла Сарра на 127 годзе ад роду. Абраам горка плакаў аб ёй. Ен схаваў яе супроць дубровы Мамрэ, каб з шатра свайго мог бачыць дарагую магілку.

Праз тры гады пасьля гэтага рашыў ажаніць Ісаака. Абраам паклікаў самага вернага слугу свайго і даручыў яму знайсьці нявесту для Ісаака. Пры гэтым загадаў шукаць нявесту не сярод дзяўчат ханаанскіх, а на бацькаўшчыне сваёй, у родным пляменьні. Слуга даў прысягу дакладна споўніць загад, нагрузіў гасьцінцамі для нявесты 10 вяр-

  1. Ахвярапрынашэньне Ісаака было праобразам найвялікшае збаўчае ахвяры, якую прынёс на Гальгофе, адзінародны Сын Божы І. Хрыстос. Як Абраам не пашкадаваў Сына Свайго, так і Бог, па любасьці да людзей і дзеля іх збаўленьня, не пашкадаваў Сына Свайго адзінароднага. Як Ісаак пакорна нёс дровы, на якіх быў-бы заколаты ў ахвяру Богу, так і І. Хрыстос пакорна нёс Свой крыж, на якім быў расьпяты. Як Ісаак пакорна даў сябе зьвязаць, так і І. Хрыстос пакорна йшоў на муку і сьмерць за людзей. Як ахвяра Абраама выклікала вялікае Божае багаславеньне на ўсё патомства Абраамава, так ахвяра на Гальгофе зводзіць Божае багаславеньне на ўсю Царкву, на ўсіх людзей, на ўвесь сьвет, на ўсе часы.