Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Божага абяцаньня. Дзеля гэтага пастанавіла прасіць Абрама, каб ён ажаніўся з яе служанкаю эгіпцянкаю Агараю, як гэта было тады у шмат каго у звычаі, ― і мела замер усынавіць сабе дзяцей ад Агары. Абрам згадзіўся, але Агар, пасьля таго, як зрабілася жонкаю Абрама, пачала выказваць непаважаньне да свае гаспадыні, дзеля чаго павінна была пакінуць хату. Але Ангел Божы загадаў ёй вярнуцца да Абрама і падпарадкавацца гаспадыні сваёй. Хутка Агар нарадзіла сына, які быў названы Ізмаілам. З працягам часу Агар і яе сын былі выдалены з дому Абрама. 12 дзяцей Ізмаїла зьявіліся роданачальнікамі арабскіх плямёнаў.

§ 14. Завет Божы з Абрамам (2015 да Х. Н.).

Калі Абраму скончылася 99 гадоў, а Сары было 90 гадоў, дык Бог зьявіўся яму (пятае зьяўленьне) і сказаў: "Я пастаўлю вечны завет Мой з табою; ты будзеш бацькаю мноства народаў... Я буду Богам тваім і патомнаў тваіх, і дам вам на вечнае валаданьне ўсю зямлю Ханаанскую. Знакам-жа гэтага няхай будзе тое, каб у вас увесь мужчынскі род быў абрэзаны ў восьмы дзень пасьля нарадзінаў. Неабрэзаны ня будзе належаць да Майго народу. Я багаслаўлю й Сару, жану тваю, і дам табе ад яе сына". Адначасна Бог загадаў Абраму называцца ўперад Абраамам, г. ё. бацькаю мноства, і Сары ― Сарраю, г. ё. гаспадыняю мноства. Слухаючы вестку аб нараджэньні ў яго сына, Абраам расьсьмяўся, падумаўшы, як можа споўніцца гэтае прадказаньне. Але Бог сьцвярдзіў Сваё абяцаньне й сказаў: „іменна Сарра, жонка твая, народзіць сына, якому і дасі імя Ісаак (значыць: сьмех); з ім я пастаўлю завет мой у тым, што буду Богам яму й патомству яго".

Пасьля гэтага зьяўленьня Абраам робіцца зусім "другам Божым" і жывець у заўсёдным яднаньні з Ім. Выпаўняючы Завет, Абраам прыняў сам абрэзаньне й абрэзаў сына свайго Ізмаіла, усіх нарадзіўшыхся у доме яго і рабоў, якіх ён купіў.

§ 15. Зьяўленьне Бога Абрааму каля дуба Мамрыйскага.

Аднаго разу у сьпякотны дзень Абраам, седзячы каля свайго шатра, угледзіў, што йдуць тры падарожныя. Ён з праўдзівай патрыархальнай прыветнасьцяй запрапанаваў