Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

§ 12. Вызваленьне Лота з палону. Мэлхісэдэк, цар і сьвяшчэньнік Салімскі.

Здарылася так, што калі на жыхароў Садому й Гаморы напаў цар Эламскі, дык у ліку палонных, якіх узяў гэты цар, аказаўся Лот. Абрам, даведаўшыся аб гэтым, азброіў сваіх слугаў (у ліку 318), пагнаўся за ворагам і адбіў Лота, з усёю маемасьцяй, якая была захоплена ў яго.

Калі Абрам урачыста вяртаўся дамоў, дык недалёка ад гораду Саліму, пазьней ― Ерусаліму, сустрэў яго Мэлхісэдэк, цар і сьвяшчэньнік Салімскі. Ён багаславіў Абрама імем Бога Найвышэйшага і прынёс у дар хлеб і віно. Абрам багавейліва прыняў яго багаславеньне і даў яму дзесятую часьць свае здабычы. Трэба думаць, што калі Абрам выказаў адносна да Мэлхісэдэка гэткую нязвычайную пашану, дык ён быў больш, чымся звычайны галава сям'і ў разуменьні тагочаснага грамадзянства. Дзеля гэтага Мэлхісэдэк зрабіўся праобразам Вялікага Першасьвяшчэньніка Новага Завету ― І. Хрыста.

§ 13. Чацьвёртае зьяўленьне Бога Абраму. Агар і Ізмаіл.

Пасьля перамогі Абрама жыхары зямлі Ханаанскай надта зайздросьцілі яму і наагул адносіліся да яго неспагадліва. Тады Бог зьявіўся Абраму (чацьвёртае зьяўленьне) і сказаў: "ня бойся, Абрам! Я ― твой шчыт. Нагарода твая будзе дужа вялікая". У адказ на скаргу Абрама, што ён ня мае дзяцей, Бог сказаў яму: "колькі зорак на небе, столькі будзеш мець патомства". Абрам паверыў Госпаду, і Бог залічыў яму гэта ў праведнасьць. Адначасна Бог адкрыў Абраму, што яго патомкі на працягу 400 гадоў будуць прышэльцамі на чужой зямлі і будуць там у рабстве, але пасьля яны выйдуць адтуль з вялікай маемасьцяй, займуць усю зямлю "ад ракі Эгіпэцкай да ракі Эўфрату". Вернуцца яны ў чацьвёртым родзе (пакаленьні), а Абрам адыйдзе да бацькоў сваіх у спакоі і будзе пахаваны ў старасьці добрай.

Абяцаньне вялізнага патомства, якое дау Бог Абраму, было вялікай спробай для Сары. Ня маючы дзяцей, яна мучылася думкаю, што можа стаць прычынаю неспаўненьня