Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ім зайсьці да яго й адпачыць. Падарожныя згадзіліся. Абрам абмыў ім ногі, ― як таго вымагаў звычай, ― і загадаў хатнім сваім, каб засмажылі цяля пачаставаць падарожных. Калі яны абедалі, Абрам сам прыслугоўваў ім. Хутка у постаці іх Абраам пазнаў Самога Бога і двох ангелаў, асабліва пасьля таго, як Абрааму было імі сьцьверджана нядаўняе абяцаньне аб нараджэньні ў яго сына. Калі Сарра, чуючы гэта, ўнутранна, пра сябе, расьсьмяялася, кажучы: "ці мне, калі я гэткая старая, мець гэтую ўцеху", дык старшы з падарожных сказаў: "ці ёсьць што труднае для Госпада"? ― Абраам багавейліва праводзіў сваіх нязвычайных гасьцей. Выходзячы, адзін з іх адкрыў Абрааму, што Бог ідзе пакараць гібельлю жыхароу Садому й Гаморы за цяжкія грахі іхнія. „Госпадзі запытаўся Абраам, калі-б знайшлося там 50 праведнікаў, ці ня зьлітуешся Ты над гэтым местам“, „Зьлітуюся", ― адказаў Бог. ― "А калі 45, 40, 30 і да 10"? ― ізноў запытаўся Абраам. Бог сказаў, што не загубіць гораду, калі нават знойдзецца ў ім хаця-б 10 праведнікаў". Болей Абраам не адважыўся пытаць у Бога.

Калі Бог пайшоў, дык Абраам вярнуўся ў свой шацёр.

§ 16. Пакараньне Садому й Гаморы.

Для пакараньня жыхароў Садому й Гаморы былі пасланы Богам два ангелы з ліку трох падарожных, якія былі у Абраама. Яны ўвечары прышлі ў Садом. Лот, убачыўшы іх, папрасіў іх у сваю хату, каб пачаставаць і даць начлег. Жыхары Садому патрабавалі ў Лота выдаць іх. Лот адмовіўся выдаць. Тады Садомляны сталі ламаць дзьверы, каб сілаю ўлезьці ў хату Лотаву. Але ангелы пакаралі Садомлянаў сьлепатой і вызвалілі Лота. Уночы яны абвясьцілі, з якою мэтаю прыйшлі ў Садом, а досьвіткам сілаю вывялі яго з жонкаю і дзьвюма замужнімі дочкамі вон з Садому, загадаўшы, не аглядаючыся, бегчы і ратавацца ў горах. Лот не спадзяваўся дабегчы да гораў; ён папрасіў дазволу падарожных схавацца па дарозе у адным з пяцёх гарадоў, якія былі засуджаны Богам на пакараньне. Адтрымаўшы дазвол, Лот схаваўся ў гэтым горадзе, які, такім чынам, быў уратаваны, дзякуючы Лоту. Жонка Лотава не пайшла за ім: яна ня споўніла загаду ангелаў, ня стрымала свае цікавасьці, аглянулася, і ў пакараньне за гэта была абер-