Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

згубную ролю. Забыўшы праўдзівага Бога, як найвышэйшага Духа, людзі са усёю сілаю першабытнага пачуцьця прывязаліся да ўсяго зямнога, груба-пачуцьцёвага. Уся ўвага іх скіравалася на задаваленьне нізкіх патрэбаў, шалаў і вадаў. Ня было здаваленьня вышэйшым духоўным імкненьням чалавека да праўды, ісьціны, хараства. Разьвіцьцё духоўнага жыцьця ці цывілізацыі прыпынілася. Як дзерава, пазбаўленае жыватворных сокаў, нямінуча прызначана на гібель і сьмерць, так і чалавецтва, адхыліўшыся ад крыніпы жыцьця, павінна было моральна ўпасьці, загрубнуць і зьніштожыцца.

Ідалапаклонства ўсё болей і болей распаўсюджвалася між людзьмі і, нарэшце, дайшло да таго, што амаль ня ўсе людзі на зямлі пачалі пакланяцца ідалам. Тады Бог, па свайму міласэрдзю, абраў з усяго чалавецтва адзін народ Для захаваньня праўдзівай веры да часу прыходу на зямлю абяцанага Збавіцеля. Гэты абраны народ былі яўрэі, якія паходзілі ад Эвэра, аддаленым прабацькам якога быў Сім, сын Ноя. З патомства Эвэра выйшаў Абрам, які заставаўся адзіным на усёй зямлі храніцелем праўдзівай веры ў Бога і які пачынае сабою гісторыю яўрэйскага народу.

Час патрыархаў.

§ 10. Прызваньне Абрама і перасяленьне яго ў зямлю Ханаанскую (2039 г. да Х. Н.)

Адзін з патомкаў Эвэра, фара, бацька Абрама, які жыў ў Мэсапатаміі (Халдзеі), у горадзе Ур, надумаў перасяліцца. Ен узяў усю сям'ю сваю, апрача сына Нахора, і пайшоў на поўдзень. Пастухі гналі за імі многалічныя статкі. Верныя слугі даглядалі маемасьці, якая перавозілася на вярблюдох. З Абрамам была жонка яго Сара і пляменьнік Лот. Дзяцей Абрам і Сара ня мелі. Абраму было ў гэты час 75 гадоў ад роду. Быў ён чалавек пабожны і вераваў у Бога.

Калі дайшлі да Харрану, фара памёр. Абрам ня ведаў, куды ісьці. Але зьявіўся яму Бог і сказаў: „ідзі ў зямлю, якую я пакажу табе. Я ўтвару ад цябе вялікі народ, багаслаўлю цябе, зраблю слаўным тваё імя, і багаславяцца ў табе ўсе плямёны зямныя", г. ё. з твайго патомства выйдзе той, які прынясе усім народам багаслаўленьне Божае. Гэта было першае