Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

асобнымі плямёнамі надта павялічыліся сваркі, нязгода, злачынства. Тады патомкі Хама, якім паводле прароцтва Ноя, пагражала рабства, надумалі перашкодзіць расьсяленьню людзей і забясьпечыць для сябе палажэньне паноў і ўладароў над другімі народамі, замест долі рабоў. З гэтаю мэтаю яны пастанавілі ў заснаваным імі горадзе (усясьветнай сталіцы Вавілоне) пабудаваць вежу "вышынёю да нябёс", каб не раскінуцца па ўсёй зямлі. Гэта быў шалёны замер: людзі маглі зусім забыць Бога і пасьць у надмерную гордасьць і саманадзейнасць. Дзеля гэтага Бог разбурыў ліхое дзела. Ен зьмяшаў мову будаўнікоў так, што яны перасталі разумець адзін аднаго. Тады яны кінулі будову й разыйшліся па розных краінах. Патомкі Іафэта рушыліся на паўноч ад Вавілону і засялілі Эўропу, дзе з працягам часу сталі ведамы пад імем кімвраў, грэкаў, скіфаў і інш. Патомкі Хама занялі Афрыку (Эгіпэт, Эфіопію) і частку Азіі (Палестыну); патомкі Сіма засталіся ў Азіі (яўрэі, арабы).

Разыйшоўшыся па розных краінах, плямёны людзей пачалі забываць сваё радзтво. З працягам часу яны зрабіліся зусім чужымі адно аднаму па мове, звычаях, па ўсім укладзе жыцьця. Так утварыліся на зямлі розныя народы ― кожны з сваімі характарнымі асаблівасьцямі й імкненьнямі.

§ 9. Паяўленьне ідалапаклонства.

Пакуль усе людзі жылі разам, дык у іх захоўвалася правільнае паняцьце аб Богу, як нявідзімым Духу, Стварыцелю і Прамысьліцелю сьвету. Храніцелямі праўдзівага богапазнаньня наагул, абяцаньня аб Збавіцелю ― ў частцы былі патрыархі. Падаючы Божае Адкравеньне свайму патомству, яны стараліся захаваць яго ўва ўсёй чыстаце і непапсованасьці. Вонкавым выражэньнем веры у Бога служылі у людзёй малітвы й ахвярапрынашэньні. Пасьля расьсяленьне ісьціны Адкравеньня пачалі забывацца, а новага адкравеньня людзі няварты былі прыняць, дзякуючы сваёй грахоўнасьці. Дзеля гэтага зьявіліся няправільныя паняцьці й забабоны, якія ў канцы канцоў прывялі да ідалапаклонства.

Тыя народы, якія находзілі ад патомкаў Ноя, займаючы ў часе расьсяленьня новыя няведамыя ім краіны, заўсёды падпадалі пад розныя небясьпекі і напасьці, з другога