Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

абяцаньня паказаў на радугу, якая зьявілася ў гэты час на небе. З гэтага часу радуга зрабілася азнакай замірэньня між небам і зямлёй, якое замірэньне пасьля было прынесена на зямлю Богачалавекам.

Зло паміж людзьмі ня спынялася пасьля патопу. Яно зьвіло сабе гняздо у сям'і самога Ноя. Адноўчы Ной, ня ведаючы, што з вінаграднага соку ўтвараецца віно, ад якога можна ўпіцца, выпіў шмат гэтага соку для заспакаеньня смагі. Упіўшыся ён ляжаў аголены ў сваім шатры. Хам, бачачы нагасьць бацькі, пачаў сьмяяцца з яго і прывёў да шатра братоў, каб паказаць, у якім відзе сьпіць іх бацька. Браты Сім і Іафэт пасьпяшылі прыкрыць ляжаўшага бацьку, пры чым зрабілі гэта так, што нават не паглядзелі на яго нагасьць. Прачнуўшыся, Ной даведаўся аб благім учынку Хама і свае пачуцьці выказаў у словах, якія зьявіліся прароцкімі для долі патомкаў яго сыноў. Іменна Хам у постаці свайго сына Ханаана быў пракляты за непаважаньне бацькі: патомкі Хама будуць рабамі ў патомкаў Сіма і Іафэта. Сіму Ной прадказаў, што ў яго патомстве захаваецца праў. дзівая вера і зьявіцца Гасподзь Бог, а Іафэту прадказаў, што яго патомства найболей пашырыцца на зямлі і прыме з працягам часу праўдзівую веру ад патомкаў Сіма[1].

Ной пасьля патопу жыў яшчэ 350 гадоў і памёр, маючы 950 гадоў ад роду; ён быў апошнім прадстаўніком дапатопнай доўгавечнасьці.

§ 8. Аб тым, як будавалася ў Вавілоне вежа да нябёс; расьсяленьне народаў (2716 г. да Хр. Нар.).

Патомкі Ноя доўгі час жылі ўсе разам-спачатку каля гары Арарат, пазьней у зямлі Сэнаар (Мэсапатамія). Яны складалі адзін народ і гаварылі аднэю моваю. З працягам часу ім усім стала цесна жыць. Відаць было, што прыдзецца расьсяліцца ў розныя стораны, тым балей ― між

  1. Гэтае прароцтва Ноя дакладна споўнілася і спаўняецца да сяньняшняга дня: у патомкаў Сіма ― яўрэяў вера захавалася да самага прыходу І. Хрыста, які родам быў яўрэем; патомкі Іафэта ― эўропэйскія народы прынялі хрысьціянства ад сьвятых апосталаў, якія родам таксама былі яўрэі; у цяперашні час эўропейская культура, навука, мовы, гандаль, звычаі і г. д. распаўсюджаны па ўсім сьвеце; патомкі Хама ― хананеяны, пры заваяваньні яўрэямі зямлі абяцанай, былі абернены ў рабоў.