Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/160

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ярма і дасьць бліскучасьць, багацьце і славу абранаму народу, адтрымаўшаму калісьці вялікія абяцаньні.

Чаканьне Мэсіі сярод паганцаў абварункоўвалася бязрадасным станам тагочаснага паганскага жыцьця. З пашырэньнем асьветы, паганскія рэлігійныя вераваньні, заснованыя на абагаўленьні сілаў і зьяваў прыроды ці ― як гэта было у грэкаў і рымлянаў ― на абагаўленьні чым-колечы выдатных людзей, іх дабрачыннасьцяў, вадаў і палаў ― страцілі ўсялякае значэньне і выклікалі страшнае расчараваньне ў грамадзянстве. Народ болей ня верыў у сваіх багоў, бо і запраўды-ж гэта былі стварэньні ягонае фантазіі, і калі яшчэ што-колечы і заставалася ад рэлігіі, дык гэта прывязанасьць да абрадаў, да бліскучых цэрэмоніяў, якімі жрэцы і кіраўнікі народныя маніліся падтрымліваць згасаўшае рэлігійнае пачуцьцё.

Моральнае становішча паганскага грамадзянства, заснованага на рабстве, прызваленьні, дэспотызьме ўлады, уціску адных клясаў грамадзянства другімі, было надта пахмурым і бязрадасным. Распуста перавышае ўсялякае вы-абражэньне. Грамадзянства, як пісалі сучасьнікі, было поўнае ўсялякае маны, няпраўды, злыдняў, карысталюбства, злосьці, забойства і г. д. Людзі, ня бачачы мэты ці сэнсу жыцьця, душыліся ад духоўнае пустаты і шукалі сабе выхаду ці у раскашаваньні, купляючы яго цаною усялякага злачынства, ці ў самагубстве, якое зрабілася самым звычайным зьявішчам жыцьця. Лепшыя паганцы пачалі спадзявацца, што скуль-небудзь павінна прыйсьці збавеньне, калі не ад людзей, дык згары. Пад уплывам гэткага думаньня, сярод паганскага грамадзянства пачало ажываць паданьне, якое захоўвалася яшчэ ад першабытнае рэлігіі, ― паданьне аб залатым веку, калі чалавек знаходзіўся ў шчасьлівым, бязьвінным стане. Гэтае паданьне адтрымала яскравае выражэньне нават у творах некаторых паганскіх пісьменьнікаў. Так, напр., поэт Віргілі услаўляў дзяцёнка, які павінен узнавіць залаты век. Гэты дзяцёнак прынясе з неба спакой, шчодра ён будзе раздаваць свае дары; статкі ня будуць баяцца львоў; вол будзе араць без ярма і земляроб будзе працаваць паволі, не праліваючы поту твару свайго. У гэтых лятуценьнях бачаць водгукі прароцтва Ісайі, паводлуг словаў якога, ў дарстве Мэсіі „воўк будзе жыць разам з ягнём, і барс