Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і крыніцаю зла, яны вучылі, што дзеля збаўленьня душы трэба ўстрымлівацца ад усяго, што дае насалоду целу.

Фэрапэўты праводзілі яшчэ стражэйшае жыцьцё, дазваляючы сабе есьці хлеб толькі адзін раз на дзень, увечары. Усе іхнія імкненьні, як і эсэяў, былі скірованы на ўнутранае самадасканаленьне чалавека. У малітве, чытаньні закону Божага праходзіла амаль ня усё іхняе жыцьцё. Сэкта гэная найболей была пашырана ў Эгіпце сярод юдэяў, якіх не здавальняў вузка-матар яльны кірунак жыцьця большасьці тагочаснага юдэйства.

Асобна ад усіх вышэйразгледжаных рэлігійных сэктаў стаіць. нацыянальная партыя зілотаў[1], якія гарэлі страшэннаю ненавісьцяй да сваіх прыгнятальнікаў ― рымлянаў і лятуцелі аб зямным царстве Мэсіі. Яны няраз падбівалі народ бунтавацца проці рымскае ўлады.

§ 96. Чаканьне Мэсіі.

Найвышэйшага напружаньня чаканьне Месіі дасягнула, разумеецца, у юдэяў. Спыненьне павадыроў і кіраўнікоў народу з дому Юдавага, надыходжаньне тэрміну спаўненьня прароцтва Данілы аб 70-х сядмінах і іншыя прароцтвы і праобразы паказвалі на хуткае спаўненьне часу". На гэта-ж паказваў і ўнутраны стан яўрэйскага народу, раскінутага па ўсім сьвеце, разьдзіранага дамовымі войнамі і барацьбою партыяў і сэктаў, зжыўшага „дух“ закону, разьмяняўшага сябе на мноства падрабязных прадпісаньняў раббінаў, не даваўшых здаволеньня ні розуму ні сэрцу.. Чаканьне Мэсіі было да таго жывое, што кіраўнікі яўрэйскага народу з роду Макавеяў прымалі ўладу умоўна, "пакуль ня ўстане Прарок верны". Як толькі зьяўляўся які-колечы выдатны прарок ці казальнік, дык усе пыталіся, ці ня Хрыстос гэта? Але мала хто з юдэяў, ― толькі найболей пабожныя і асьвечаныя людзі, ― чакалі запраўднага Мэсіі, як закладчыка Царства Божага на зямлі. Большасьць не хацела ведаць Мэсіі у зьневажальным відзе і, разам з Фарысэямі, чакала ў постаці Мэсіі нязвычайнага зямнога цара-заваявальніка, які вызваліць народ з чужаземнага

  1. "Зілот" ― з грэцкае мовы значыць "рупатлівец".