Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/161

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

будзе ляжаць разам з казьлянём, і цяля, і малады леў, і воўк будуць усе разам, і малое дзіця павядзець іх". Вера у Мэсію, як Збавіцеля ад усялякіх злыдняў і Закладчыка лепшых парадкаў жыцьця, асабліва вабіла ўсіх пакрыўджаных і ўцісканых, якіх шмат было заўсёды ў паганскім сьвеце. З яшчэ вялікшаю сілаю пачала распаўсюджвацца гэтая вера, калі паганскі сьвет бліжэй пазнаёміўся з рэлігійнымі вераваньнямі юдэяў.

Словам, у апошні час перад Нараджэньнем Хрыстовым чаканьне Мэсіі было ўсеагульным. І гэты Мэсія, нарэшце, прыйшоў. Прыйшоў ня з царскіх палацаў, не абкружаны золатам, пышнасьцяй, урачыстасьцямі, не сярод захопленых клікаў натоўпу: прыйшоў нікому няведамы, нарадзіўшыся ў пячоры, на сене у ясьлях, пад ціха бляяньне і жуйку пакорных авечак. Цешылася неба, агалашаючыся дзіўнаю песьняй ангелаў, цешылася зямля, паслаўшы першымі пакланіцца Нованароджанаму Збавіцелю скромных Віфлеемскіх пастухоў.

Адыйшло ў гісторыю жыцьцё "пад законам", адкрылася першая старонка новага жыцьця "пад благодацію".

Стары Завет ад'жыў свой век, пачаўся Новы Завет.