Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/158

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

конам моральным, ня рупячыся аб чыстаце сэрца і ўстрымліваньні ад граху, фарысэі ўсю сваю ўвагу зварочвалі на адзін вонкавы ці абрадавы бок рэлігіі, пры чым даходзілі да нязвычайнае і сьмешнае драбязьлівасьці й пустаты. Яны самахоць накладвалі на сябе пасты, былі надта пераборлівыя у стравах, часта маліліся, мыліся ў пэўныя часы, ― і усё гэта рабілася толькі для вачэй, на показку, каб усе іх бачылі н услаўлялі, як праведнікаў. У сабраньнях, у сынагогах, у храме ― ўсюды яны стараліся займаць першыя месцы і любілі, калі іх звалі: "настаўнік, настаўнік"! Вонкавая сьвятасьць жыцьця фарысэяў гарнула да іх народ. І праўда: яны падтрымлівалі ў ім веру і пабожнасьць, а разам з тым і гарачую любоў да бацькаўшчыны, і ў гэтым была іх заслуга. Але іх чорствасьць, пышлівасьць і фальшывасьць, прыкрываўшая маскаю пабожнасьці страшэнныя злачынствы, назаўсёды зьвязала з імем фарысэя самае подлае, што ёсьць у чалавеку ― хітрасьць, ману, здрадлівасьць, пад заслонаю спагадлівасьці.

Поўнаю процілежнасьцяй фарысэям была другая сэкта садукэяў, якія адтрымалі свой назоў ад закладчыка сэкты раббіна Садока. Садукэі адрозьніваліся ад фарысэяў вольнадумствам у рэлігійных пытаньнях, не давалі ніякае цаны -абраднасьці, адкідвалі вусныя паданьні, ня верылі ў несьмяротнасьць душы, адплату, тагосьветнае жыцьцё, істнаваньне Божага Прамышленьня і г. д. Яны вучылі, што ўсё на зямлі залежыць толькі ад свабоднае волі чалавека і найвышэйшаю мэтаю жыцьця зьяўляецца цялесная насалода; са сьмерцяй канец усяму, а таму ― "пі, еш, весяліся". Да сэкты садукэяў прылучаліся найболей багатыя дзі; з іх -асяродзьдзя пераважна выходзілі першасьвяшчэньнікі.

Апрача фарысэяў і садукэяў былі яшчэ сэкты эсэяў і фэрапэўтаў.

Эезі выдаліліся з гарадоў і з працягам часу заснавалі сваё таварыства за Мёртвым морам, дзе іх налічвалася да 4.000 чал. Маемасьць у іх была агульная. Рабілі агульныя сабраньні, асабліва па суботах, на якіх чыталі сьвятое Пісаньне і пяялі гімны. Праводзілі строгае, бясшлюбнае, працоўнае жыцьцё. Вольны час аддавалі малітвам і пабожным разважаньням аб законе. Лічачы цела тварэньнем дзьябла