Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

родам і нідзе ня зьліваліся з чужымі народамі, сярод якіх жылі. Усюды яны заставаліся яўрэямі, захоўваючы свае нацыянальныя асаблівасьці і звычаі.

Пераклад сьвяшчэнных кнігаў на грэцкую мову і расьсяленьне юдэяў па ўсім сьвеце спрыяла азнаямленьню паганцаў з рэлігіяй Іеговы. Шмат паганцаў, чытаючы сьв. кнігі і наведваючыся ў сынагогі, праз гэта самае пераймалі юдейскую веру і станавіліся сябрамі юдэйскіх абшчынаў. Яны называліся прозэлітамі.

§ 95. Рэлігійныя сэкты яўрэяў.

З прароцтваў і праобразаў юдэі ведалі, хто будзе Мэсія якое будзе Яго царства. Ён з дастаткам будзе валадаць дарамі Сьвятога Духа, Ён будзе тварыць цуды. Як найвялікшы Прарок, Мэсія адкрые людзям тайну збавеньня і Сам Сваёю крыжоваю сьмерцяй і ўваскрасеньнем споўніць гэтае збавеньне. Юдэям было адкрыта, што Мэсія будзе ня просты чалавек, а Сын Божы, Богачалавек. Пабожныя юдэі і чакалі такога якраз Мэсіі-збавіцеля, разумеючы, што царства, якое Ен створыць, будзе царствам духоўным, не ад гэтага сьвету“.

Але большасьць юдэяў мела няправільнае разуменьне аб Мэсіі, і чакала магутнага зямнога цара-заваявальніка, які вызваліць юдэяў ад чужаземнага ярма і ўтворыць усясьветнае яўрэйскае царства. У гэтым царстве першыя месцы і ўсялякае дабро будзе, разумеецца, належаць ім, юдэям. Трэба толькі шчыра захоўваць вернасьць Іегове і закону Майсееваму. Ось такія, якраз былі пагляды і чаканьні найболей уплывовай, каля часу прыходу Збавіцеля, сэкты фарысэяў[1].

Фарысэі, гордыя сваім паходжаньнем ад Абраама, былі рупатліўцамі ня толькі аб законе Майсеевым, але наагул аб усёй яўрэйскай старасьветчыне, усіх вусных паданьнях, якія быццам перайшлі ад дзядоў і прарокаў, узапраўднасьці-ж былі больш-менш выдуманы імі самымі ці раббінамі. Фарысэі складалі асобную касту, якая цуралася ўсіх не-фарысэяў, як прастакоў" і людзей зямлі“. Пагарджаючы за-

  1. Фарысэй ― значыць, выбранец, асаблівы".