Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/156

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з сабою сьвятло запраўднае рэлігіі і веду закону Божага. Гэтыя юдэі называюцца юдэямі расьсяленьня. Асабліва моцны штуршок да расьсяленьня далі заваяваньні і паходы Аляксандра Македонскага. Яго наступнікі цанілі прадпрыімчы і прамысловы дух яўрэяў, і перасяленьне іх у розныя гарады ўваходзіла ў плян дзяржаўнае палітыкі, дзеля падняцьця гандлю і красаваньня гаспадарства. Найболей асела юдэяў расьсяленьня у провінцыях Малое Азіі, па адным другім баку Эўфрату (Сырыя, Фрыгія, Мідыя, Арменія); гарады Дамаск і Антыёхія былі галоўнымі цэнтрамі расьсяленьня. Далей, юдейскія паселішчы былі раскінуты па ўсім паўночным краі Афрыкі і заходзілі далёка на паўдзён да Эфіопіі. Найлепей жылося яўрэям у Александрыі, якая, апрача багацьця і ышнасьці, славілася, як асяродзьдзе мысьлёвага і прамысловага жыцьця, як цэнтр усясьветнае літэратуры і мастацтва. У Эўропе, пачынаючы з ІV в. да Хр. Нар., яўрэйскія колёніі пачынаюць зьяўляцца ўва ўсіх больш-менш буйных гарадох таго часу па берагох Эгэйскага і Міжземнага мора. У Афінах, Карынфе, Фэсалёніцы, Піліпах, пазьней ― у Рыме і інш. яўрэі налічваюцца тысячамі. Усюды у іх былі сынагогі, усюды яны жылі цесна замкнутым кругам, памагаючы адзін аднаму ўва ўсіх трудных выпадках жыцьця. Хаця яны ўжо запомнілі родную мову, і пісалі і гаварылі пераважна пагрэцку (дзякуючы чаму і называюцца „Эліністымі" ад слова "Элада" ― Грэцыя), аднак-жа агульнае паходжаньне, агульная вера у Бога, агульнае Сьв. Пісаньне і прывязанасьць да закону Майсеевага падтрымлівала у іх дух аб'яднаньня і ўзаемнасьці. Але наймацнейшым моментам падтрыманьня адзінства яўрэйскага сьвету былі трывалыя зносіны з Ерусалімам, як цэнтрам усяго юдайства. Сюды сходзіліся юдэі расьсяленьня з усіх краінаў тагочаснага культурнага сьвету, дзеля адтрыманьня асьветы у школах, дзеля навукі ў выдатнейшых законавучыцялёў, на гадавыя сьвяты, па розных справах у судовых установах ці ў першасьвяшчэньніка і г. д. І наадварот, з Ерусаліму штогоду ўва ўсе ваколіцы пасылаліся вястуны з паведамленьнем аб якіх-колечы здарэньнях, важных для ўсяго юдейства, рассылаліся календары з паказаньнямі сьвятаў і інш. Дзякуючы ўсяму гэтаму юдэі, ня гледзячы на расьсяленьне па ўсім сьвеце, сьвядома лічылі сябе адзіным на-