Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/155

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сваіх сваякоў з роду Макавеяў, якія ― як яму здавалася ― былі няшчыра адданымі яму і маглі адабраць ад яго трон. Гэтак ён казьніў 80-х гадовага дзеда Івана Гіркана, яго ўнучку ― любімую жонку сваю Марыамну, забіў трох сыноў сваіх, зяця, цесьця і цешчу і загадаў утапіць швагра свайго, першасьвяшчэньніка Арыставула, які карыстаўся вялікім паважаньнем народу. Падобнымі зьвярынымі расправамі ён наводзіў на ўсіх жах. Бязупынныя забойствы, пыткі і ўсялякі гвалт запаўнялі ўсё яго цараваньне. Каб адцягнуць ад гэтага ўвагу народу і здабыць яго прыхільнасьць, ён пачаў вялізарнае будаўніцтва. Гэтак ён перабудаваў і ўпрыгожыў храм ерусалімскі, рабіў вадаправоды, выбудаваў некалькі новых палацаў і вежаў, узнавіў горад Самарыю і прыморскі горад Кесарыю і інш.

Але ўсё гэта, нават клапатлівасьць і шчодрасьць Ірада падчас голаду, землятрасеньня і маравое язвы ― не магло зьмяніць вялікага нездаволеньня народу. Юдэі ненавідзелі яго і пацяшалі сябе толькі тым, што хутка зьявіцца Мэсія, Які збавіць народ і ад рымлянаў і ад Ірада. Баючыся ўсюды здрады і згавораў, Ірад усё больш і больш рабіўся лютым і ў апошнія гады свайго жыцьця быў ахоплены проста нейкім шаленствам, якое ўзмацнялася ім асабліва пад уплывам цяжкае хваробы (ён жыўцом гніў). І разумеецца, яго страх перайшоў усялякія граніцы, калі ў Ерусалім прыйшлі з усходу мудрацы пакланіцца ― але толькі не яму, Іралу, а нованароджанаму Цару юдейскаму, зорку Якога яны бачылі на ўсходзе.

§ 94. Юдэі расьсяленьня. Прозэліты.

З часу палову Вавілонскага гісторыя яўрэйскага народу пайшла новым кірункам, які зусім зьмяніў яго жыцьцё і палажэньне паміж іншымі народамі. Да гэтага часу яўрэйскі народ жыў адчужаным ад усяго сьвету, замкнуўшыся у вузкі круг сваіх патрыархальных вераваньняў і абрадаў. Вавілонскі-ж" палон зьявіўся пачаткам расьсяленьня юдэяў па усім тады ведамым сьвеце і выхаду іх на шырокую дарогу сусьветнае культуры. Мала хто з яўрэяў ― у параўнаньні з усёю масаю юдейства ― вярнуўся з палону на бацькаўшчыну. Большасьць або засталася ў Мэсапатаміі, або патроху разыйшлася па ўсіх дарогах, усюды разносячы