Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/152

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пры чым пасуліў яму багатыя гасьцінцы. Матафія сказаў: "барані Божа, каб пакінуць Яго закон і пастановы." У гэты самы час адзін юдэй падыйшоў да ахвярніка, каб курыць. ладан у часьць ідала. Рупатлівы Матафія кінуўся тады на богаадступніка, забіў яго, таксама і царскага пасланца, зьніштожыў ахвярнік і крыкнуў народу: "хто верыць у Бога, йдзі за мною". Шмат жыхароў Модыну разам з жанкамі, дзяцьмі і маемасьцяй пайшлі за Матафіяй і выдаліліся ў горы (168 г. да Хр. Нар.). Адсюль яны пачалі рабіць набегі і зьніштажаць паганскія ахвярнікі. Цар паслаў войска дзеля замірэньня. Адноўчы царскі ваеначальнік знайшоў у пячоры да 1000 чалавек ― мужчын, жанчын і дзяцей і, ведаючы, як сьвята яўрэі шануюць дзень суботні, напаў на іх у суботу. Юдэі не бараніліся, нават не загарадзілі ўваходу ў пячору, і ўсе да аднаго былі перабіты. Пасьля гэтага Матафія склікаў раду і на радзе было пастаноўлена на будучыну бараніцца і ў суботу. Хутка ўтварылася цэлае войска, з якім Матафія і пачаў сьвяшчэнную вайну супроць ворагаў. Ён выганяў сырыйцаў з юдэйскіх гарадоў, зьніштажаў паганскія ахвярнікі і г. д. Паміраючы, ён завяшчаў сваім сыном далей вясьці справу вызваленьня бацькаўшчыны і пры гэтым вызначыў старшага сына Сымона мужам рады, а другога ― Юду, па празваньню Макавея, павадыром войска (167 г. да Хр. Нар.)[1].

Юда Макавей выдаваўся нязвычайнаю адвагаю і быў выдатны ваеначальнік. У трох вялікіх бітвах ён разьбіў войска Эпіфана, прымусіў яго адступіць у сваю сталіцу Антыёхію і дабіўся заключэньня міру. Пасьля гэтага пачалося узнаўленьне запраўднае рэлігіі (163 г. да Хр. Нар.). У храме ерусалімскім быў зьніштожаны ідальскі ахвярнік, прадметы паганскага культу зьвезены ў нячыстае месца Усе храмавыя прылады, як: судзіны, сьвочнікі, сталы, завесы, аўтары і інш. зроблены новыя. Нарэшце, храм быў урачыста высьвечаны і ў ім ізноў пачалося багаслужэньне па закону Майсееваму. Гэты дзень быў вялікім сьвятам для юдэяў і ў такім значэньні ён застаўся назаўсёды пад

  1. Празваньне "Макавей", — што значыць "згубца", — спачатку належала аднаму Юдзе, але пасьля стала дадавацца ўсім змагальнікам за веру і бацькаўшчыну.