Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/153

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

імем сьвята "Аднаўленьне храму". Дзеля бесперашкоднага адпраўленьня багаслужэньня ў будучыні, храм быў абкружаны высокімі мурамі і моцнымі вежамі.

Аднаго разу вялізнае войска сырыйскае (22.000) напала на Юду, які меў толькі тры тысячы ваякаў. Яўрэі страшна перапалохаліся і пачалі пераконваць Юду ўцячы ад спатканьня з ворагамі. "Ня быць таму, каб я паказаў тыл сваім ворагам!" ― выклікнуў ён і, абкружаны непрыяцелем, загінуў сьмерцяй гэроя (161 г. да Хр. Нар.).

Сымон Макавей. Вызваленьне, пачатае Юдаю, дакончылі браты яго, якія ўсе й загінулі ў барацьбе за свабоду. Апошні з братоў, які заставаўся жывым, Сымон так добра выкарыстаў нязгоду ў Антыёхіі паміж прэтэндэнтамі на царскі трон, што цар сырыйскі прымушаны быў прызнаць незалежнасьць юдейскага царства і перадаў Сымону Сіонскую крэпасьць (143 г. да Хр. Нар.). З гэтага часу Юдэя зрабілася самастойным і незалежным гаспадарствам пад кіраўніцтвам Манавеяў, стаўшых роданачальнікамі т. зв. Асмонэйскага роду князёў (ад імя роданачальніка Макавеяў Матафіі Асмонэя). Сымон Макавей быў абвешчаны на ўсё сваё жыцьцё архіерэем, ваеначальнікам і кіраўніком народу. Званьне архіерэя, было зацьверджана за дзяцьмі Сымонавымі навек, пакуль ня прыдзе Вялікі Архіерэй ― Мэсія.

Г. Панаваньне Рымскае.

§ 92. Пачатак рымскага панаваньня.

Сын Сымона Макавея, Іван Гіркан (135 ― 104 г. да Хр. Hар.) аб'яднаў пад сваёю ўладаю ўсю Палестыну (Юдзя, Галілея, Самарыя і Пэрэя) і забясьпечыў народу спакой і дабрабыт. Між іншым ён разбурыў храм Гарызінскі, што павялічыла варожасьць між юдэямі і самаранамі. Па сьмерці І. Гіркана ў гаспадарстве пачалося разьдзяленьне і нязгода з-за ўлады-сьпярша паміж пяцьма сынамі Гіркана, пасьля паміж яго ўнукамі Іванам Гірканам ІІ і Арыставулам. Да гэтага прылучылася барацьба рэлігійных партыяў і сэктаў, якая падзяліла Юдэю на два варожыя лягеры. Усё гэта надта аслабляла гаспадарства і ў канцы канцоў прывяло да новага палітычнага падпарадкаваньня ― ўладзе рымлянаў. Рымскі палкаводзец Помпэй у 64 годзе да Хр. Нар. рушыў