Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Данілы аб тым, што ён зьнішчыць царства пэрсідзкае. Гэта яшчэ больш зрабіла яго прыхільным да юдэяў. Ён дазволіў юдэям жыць і кіравацца сваімі законамі і ў сёмы (суботні) год не плаціць падаткаў. Сваю абарону ён абяцаў і тым юдэям, якія жылі тады ў Мідыі і Вавілоне.

Самаранам Аляксандар дазволіў выбудаваць храм на гары Гарызін. Першасьвяшчэньнікам гэтага храму быў пастаўлены Манасія, брат Адуя, адлучаны ад Ерусалімскае сынагогі за шлюб з самаранкаю. Усё гэта яшчэ болей павялічыла разьдзяленьне і варожасьць між юдэямі і самаранамі.

У тым самым 332 годзе да Хр. Нар. Аляксандар пакарыў Эгіпэт, дзе залажыў прыморскі горад Александрыю. Разам з грэкамі і македонцамі сюды было пераселена і шмат яўрэяў з Юдэі. Усім перасяленцам былі дадзены вялікія правы, дзеля гэтага Александрыя хутка засялілася і стала сталіцаю Эгіпту. Яўрэі адчувалі сябе там так добра, што пасьля, пры Птолёмэях, шмат народу самахоць перасялілася з Юдэі ў Александрыю (гэта т. зван. эгіпэцкія ці александрыйскія юдэі).

Македонскае заваяваньне ў гісторыі яўрэйскага народу мела тое значэньне, што адсюль яўрэі падпалі пад уплыў грэцкае мовы і грэцкае культуры. З аднаго боку, гэта спрыяла іх культурнаму ўзвышэньню і збагачэньню, бо Грэцыя ў V-ІV веку да Хр. нар. стаяла на высокай ступені культурнага разьвіцьця, з другога - больш-менш выклікала пашырэньне сярод юдэяў новых паганскіх рэлігійных культаў і паняцьцяў, якія адбівалі ад праўдзівага богапаважаньня.

§ 89. Юдэі пад уладаю Птолёмэяў дынастыі цароў Эгіпэцкіх. Пераклад 70 тлумачоў (за 270 г. да Х. Н.).

Па сьмерці Аляксандра Македонскага, царства яго распалася на чатыры царствы, якія падзялілі між сабою яго камандзеры. З двома з гэтых царстваў ― эгіпэцкім і сырыйскім ― і зьвязаўся лёс юдэяў у наступны пэрыяд гісторыі. Спачатку Палестына была далучана да Эгіпту, пад уладаю якога і знаходзілася больш як сто гадоў. Эгіпэцкі цар Птолёмэй Лаг, забраўшы ў 320 годзе да Х. Н. Ерусалім, адвёў у Эгіпэт некалькі тысячаў юдэяў і самаранаў. Даве-