Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/149

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

даўшыся, як сьвята яўрэі захоўваюць прысягу, ён даручыў ім ахову крэпасьцяў і даў ім аднолькавыя правы з эгіпцянамі. У Эгіпце юдэі не зьмяшаліся з тубыльцамі і спаўнялі паранейшаму закон Майсеяў. Яны пабудавалі сабе ў Леонтаполі (у Іліапольскім вокрузе) храм, у якім багаслужэньне адпраўлялася на ўзор храму Ерусалімскага. Аднак, яны не запаміналі аб гэтым апошнім і час ад часу рабілі падарожы у Ерусалім дзеля прынясеньня там ахвяраў Богу. Пад мягкім кіраўніцтвам Птолёмэяў юдэі, як у Эгіпце, так і ў Палестыне праводзілі добрае і шчасьлівае жыцьцё. Хутка яны залажылі свае колёніі ўва ўсіх вялікіх гарадох па берагох Міжземнага мора, прынялі учасьце у міжнародным гандлі, збагацелі, размножыліся. Усюды яны будавалі свае сынагогі, якія дапушчалі й паганцаў і, такім чынам, пашыралі між імі сьвятло праўдзівае веры.

Тыя часы былі пэрыядам росквіту грэцкае літаратуры, навукі і мастацтва. Яўрэйская мова ў расьсяленьні ўсё больш і больш забывалася яўрэямі, і пачала прысвойвацца літаратурная грэцкая мова. Вучоныя яўрэі з Александрыі знаёміліся з творамі грэцкіх філёзофаў, і ў сваю чаргу знаёмілі грэкаў з сваімі сьвяшчэннымі кнігамі. Цікавасьць да іх усё болей і болей павялічвалася, і цар Птолёмэй Філядэльф (284--246 г. да Хр. Нар.) выказаў пажаданьне мець сьвяшчэнныя кнігі яўрэяў у перакладзе на грэцкую мову. Ён напісаў аб гэтым ерусалімскаму першасьвяшчэньніку -Элеазару. Элеазар ухваліў жаданьне цара і паслаў яму у Эгіпэт аўтэнтычны тэкст сьвяшчэннага пісаньня і тлумачоў, у ліку 72-х чалавек (па 6 ад кожнага калена), добра ведаўшых як яўрэйскую, так і грэцкую мову. Птолёмэй Філядэльф памясьціў іх на востраве Фаросе, пры ўтоку Нілу, і там у працягу 72 дзён яны зрабілі пераклад. Гэты пераклад вядомы ў гісторыі над імем перакладу 70 тлумачоў (праўдзівей 72). З гэтага перакладу яўрэйскія сьвяшчэнныя кнігі былі з часам перакладзены і на іншыя мовы.

§ 90. Юдэі пад уладаю цароў сырыйскіх. Прасьледаваньні Антыёха Эпіфана. Мучанікі за веру: Элеазар і 7 братоў Макавеяў.

У 203 годзе да Хр. Нар. цар сырыйскі Антыёх Вялікі адабраў Юдэю ад Эгіпту і далучыў яе да Сырыі. Першыя