Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/147

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пахіляцца да заняпаду. Як заўсёды ва ў гісторыі, заняпад адных гаспадарстваў ёсьць пачаткам узвышэньня другіх. Так было і у гэтым выпадку. Адначасна з заняпадам пэрсідзкае дзяржавы, у Эўропе, на Балканскім паўвостраве, пачало узвышацца, згодна з прароцтвам Данілы, царства Македонскае. Закладчыкам Македонскае монархіі быў славутны македонскі цар, гэніяльны ваеначальнік, Аляксандар Вялікі ці Македонскі (336-323 г. да Хр. Нар.). Пасьля таго, як яго бацькам, царом Македонскім Піліпам была занята уся Грэцыя, Аляксандар са сваім выпрабаваным войскам уварваўся ў межы Малое Азіі. Ён разьбіў пэрсідзкае войска, заўладаў Дамаскам і Сідонам і падыйшоў да Тыру. Аблога Тыру зацягнулася. З гэтае прычыны Аляксандар паслаў у Ерусалім паслоў, вымагаючы пакорнасьці падмогі ― войскам і харчамі. Паршасьвяшчэньнік Адуй адказаў, што ён даў прысягу верна служыць цару пэрсідзкаму і ніколі ня здрадзіць яго. Аляксандар быў моцна раздражнены гэтаю адмоваю. Пасьля ўзяцьця Тыру, Аляксандар рушыў да Ерусаліму, каб пакараць юдэяў (332 г. да Хр. Нар.). Ня маючы падмогі ад цара пэрсідзкага і разумеючы бессэнсоўнасьць спраціўленьня, Адуй рашыў здаць Ерусалім бяз бою. Калі Аляксандар пад'ехаў да Ерусаліму, дык з гарадзкое брамы выйшаў на спатканьне магутнага заваявальніка першасьвяшчэньнік Адуй у сваім адзеньні, сярод усіх свяшчэньнікаў, таксама апранутых у сьвяшчэнныя вопраткі; за імі йшлі ўсе жыхары гораду. Аляксандар быў надта здаволены такім спатканьнем. Ён зьлез з каня, падыйшоў да Адуя і пакланіўся яму. Народ зычнымі гукамі прывітаў вялікага заваявальніка, як свайго цара. Прыбліжаныя яго былі нездаволены тою павагаю, якую выказаў Адую іх павадыр: "цар! ― сказаў адзін з іх з дакорам ― прымаючы ухваленьне ад усіх, сам цяпер пакланіўся юдейскаму сьвяшчэньніку". Аляксандар адказаў яму: "я пакланіўся не першасьвяшчэньніку, а Богу, Якому ён служыць. Калі я быў яшчэ ў Македоніі, я прысьніў мужа ў такім самым адзеньні, і ён абяцаў мне перамогу над пэрсамі. Цяпер я ўспомніў сон і веру, што я пасланы ад Бога і скіну панаваньне пэрсаў". Увайшоўшы пасьля таго разам з першасьвяшчэньнікам у храм Ерусалімскі, Аляксандар прынёс ахвяру Богу юдэяў. Тут яму паказалі прароцтва.