Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

царыцы. Ад яе прыслалі паклікаць яго. На банкеце, па просьбе цара, Эсфір "адкрыла яму сваё сэрца": "я прашу ― кажа ― хай будзе падарована мне жыцьцё маё ― па жаданьню майму, і народу майму ― па просьбе маёй, бо аддадзены мы, я і народ мой, на зьніштажэньне і пагібель". ― "Хто-ж гэта такі, хто адважыўся зрабіць так?" - запытаўся цар. ― "Гэты вораг - злосны Аман", ― адказала Эсфір. Цар надта абурыўся і выйшаў у сад. Аман кінуўся тады да ног Эсфіры, абнімаў іх і цалаваў, просячы літасьці. Цар, вярнуўшыся з саду, калі убачыў Амана каля ног Эсфіры, яшчэ больш абурыўся. Па яго загаду, слугі зараз-жа накінулі Аману пакрыцьцё на галаву: гэта было знакам засуджэньня на сьмерць. Адзін слуга й кажа: "ось ён ужо нарыхтаваў каля свае хаты й шыбеніцу для Мардохэя". ― "Павесіць на ёй Амана", ― загадаў цар. Загад, разумеецца, безадкладна быў споўнены.

Пасьля гэтага выйшаў новы прыказ цара, які дазваляў усім юдэям з аружжам у руках зьбірацца супроць сваіх ворагаў і рабаваць іх маемасьць. І загінула ад рукі юдэяў больш як 75.000 іх ворагаў, але ад рабунку маемасьці юдэі ўстрымаліся. Дзесяцёх сыноў Амана чакаў гэткі самы лёс, як і іх злачынца-бацьку. Маемасьць Аманаву аддалі Эсфіры. Мардохэй адтрымаў персьцень, які быў у Амана, і найвышэйшую пасьля цара пасаду. Гэта усё было ў 474 годзе да Хр. Нар.

На ўспамін аб сваім цудоўным збавеньні юдэі ― як гэта запрапанаваў ім Мардохэй ― пастанавілі штогоду сьвяткаваць 14-15 дзень месяца Адара і далі гэтаму дню назоў Пурым (жэрабя). Сьвяткуецца Пурым нашымі яўрэямі і цяпер. Гісторыя Эсфіры і Мардохэя апавядаецца у кнізе пад назовам "кніга Эсфір".

В. Панаваньне Македонскае.

§ 88. Аляксандар Македонскі ў Ерусаліме. Будова храму самарыйскага.

Царства пэрсідзкае насьледавала той самы лёс, як і царства асырыйскае і вавілонскае. Дзякуючы дамовым войнам і здалікачаньню уладароў і народу, яно, дапяўшы вышэйшай ступені свае магутнасьці, паступова пачало