Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/145

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

месяца Адара, панашаму 23 лютага), калі па ўсім царстве павінны былі быць пагалоўна перабіты ўсе юдэі, з жонкамі і дзяцьмі, а маемасць іх узята ў дзяржаўны скарб. Усюды сярод яўрэяў падняўся плач і стагнаньне. Калі даведаўся аб гэтым Мардохэй, дык ён ураз-жа пайшоў да Эсфіры прасіць уступіцца перад царом за свой народ. Але быў закон, што ніхто, каго не паклічуць, ня мог зьявіцца перад царом. За нарушэньне закону была прызначана кара сьмерці. Ня гледзячы на гэта, Эсфір, пад страхам згубіць сваё палажэньне і жыцьцё, адважылася, пасьля 3-х дзённага посту, увайсьці да Артаксеркса. Калі яна ўвайшла да цара, дык той так гнеўна паглядзеў на яе, што ад страху яна страціла прытомнасьць. Артаксеркс пашкадаваў Эсфіры і кінуўся да яе разам з прыслужніцаю, каб вярнуць яе да прытомнасьці. Пасьля пачаў пацяшаць Эсфір ласкавымі словамі, абяцаючы споўніць усялякую яе просьбу. Эсфір прасіла цара, каб ён, абавязкова з Аманам, прыйшоў да яе на банкет. Цар споўніў яе просьбу і быў на банкеце у Эсфіры разам з Аманам, пры чым, на просьбу Эсфіры, абяцаў быць у яе з Аманам і на другі дзень: "тады ― сказала Эсфір ― я адкрыю табе сваё сэрца". Тымчасам Аман, думаючы, што Эсфір ня будзе перашкаджаць зьніштажэньню юдэяў паводле царскага прыказу, загадаў паставіць высокую шыбеніцу, каб павесіць Мардохая. Якраз у гэты самы час цар, перачытваючы памятныя царскія кнігі, ўспомніў пра заслугу Мардохэя, які да тае пары не адтрымаў ніякае награды за свой вялікі учынак. Ен запытаўся ў свайго любімца Амана: "што зрабіць таму чалавеку, якому цар хоча выказаць асаблівую пашану?" Думаючы, што цар хоча наградзіць яго, Аман сказаў: "апрануць яго ў царскае адзеньне, пасадзіць на царскага каня, узлажыць на яго царскі вянок і загадаць аднаму з першых князёў царства вывясьці гэтага каня на гарадзкі пляц і выклікнуць: "гэтак робіцца таму чалавеку, якому цар хоча выказаць асаблівую пашану". Цар сказаў: „Зрабі Ты гэта юдэю Мардохэю, які сядзіць каля царскае брамы; глядзі нічога ня выкінь з таго, што ты казаў". Аман, баючыся цара, дакладна споўніў яго загад, і засмучаны, вярнуўся да хаты, а Мардохэй пайшоў на сваё месца да брамы.

У горы Аман забыўся і аб запрашэньні на банкет да