Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/144

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

закону і трэбаваў пры прынясеньні ахвяраў Богу ачышчэньня сэрца. У сваіх прароцтвах ён паказвае на хуткі прыход Госпада і яго Прадцечы.

§ 87. Гісторыя Эсфіры і Мардохэя (474 г. да Х. Н.).

Ня ўсе юдэі вярнуліся за цара Кіра ў Палестыну. Шмат іх засталося яшчэ ў розных месцах вялікае Персідзкае монархіі. Гасподзь нявідна прамысьляў і аб іх, высоўваючы людзей, якія баранілі іх ад напасьці ворагаў. Такая ось была славутная Эсфір і яе сваяк пабожны Мардохэй, з калена Вэніямінавага. Ён недалеткам быў адведзены у палон адначасна з царом Ӏехоніяй. Мардохэй служыў пры браме царскага палацу у Сузах, сталіцы Пэрсіі. Ен быу бязьдзетны, і ўзгадаваў маладую сірату, прыгожую Гадасу (яўрэйскае імя Эсфіры), як-бы сваю родную дачку. Калі цар Артаксеркс рабіў выбар сабе новае жонкі з найпрыгажэйшых дзяўчат усяго гаспадарства, дык Мардохэй прадставіў яму сваю выхаванку, просячы яе, каб яна ніколі не адкрывала свайго роду і плямя. Гадаса спадабалася цару больш за усіх дзяўчат, і ён узлажыў на яе царскі вянок, даўшы ёй пачэснае імя Эсфір ― "зорка". Аднаго разу Мардохэй выпадкова падслухаў аб згаворы проціў цара. Ен сказаў аб гэтым Эсфіры, тая цару. Згаворшчыкі былі пакараны сьмерцяй. Аб заслузе Мардохэя запісалі ў памятныя царскія кнігі.

у той час карыстаўся асаблівым уплывам на цара Аман, які лічыўся вышэй за ўсіх "князёў царства". Па загаду цара, усе, хто служыў пры палацы, павінны былі падаць ніцьма перад Аманам. Мардохэй адмовіўся спаўняць гэты загад, кажучы, што кланяцца належыць аднаму Богу. Каб памсьціцца Мардохэю, Аман задумаў зьніштожыць усіх юдэяў, якія жылі у царстве. Ен сказаў цару: „ёсьць адзін народ, раскіданы па ўсім царстве; законы у яго адрозьніваюцца ад законаў усіх народаў, дык законаў цара ён не спаўняе. Калі цар дазволіць, хай дасьць загад зьніштожыць гэты народ. Тады я дастаўлю у царскі скарб 10.000 талантаў[1] серабра". Цар зьняў з свае рукі персьцень і аддаў Аману, каб напісаць загад проці юдэяў і сьцьвярдзіць яго царскаю пячаткаю. Быў ужо вызначаны дзень (13-ы дзень

  1. Талант - 2.400 рублёў.