Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кніга царстваў, Параліпомэнан, кніга Эздры і Нээміі і кніга Эсфір;

5 вучыцельных: Іова, Псалтыр, Прытчы Салямона, Экклезіаст і Песьня Песьняў ― яго таксама;

5 прароцкіх: кнігі вялікіх прарокаў: Ісайі, Іерэміі, Іезэкііля і Данілы і кнігі дванаццацёх малых прарокаў (Осія, Іоіль, Амос, Аўдый, Іона, Міхэй, Наум, Авакум, Софонія, Агей, Захарыя і Малахія).

Справа захаваньня сьвяшчэннага канону, перапіскі і паправы кнігаў аднесена была Эздраю да абавязкаў Вялікае Сынагогі.

Сьвяшчэнныя кнігі, якія не увайшлі ў Канон Эздры, называюцца неканонічнымі. Ось яны: кніга мудрасьці Салямона і мудрасьці Іісуса сына Сірахава, кніга Тавіт, Юдыфі, прарока Варуха, 3-я кніга Эздры і 3 кнігі Макавейскія. Гэтыя кнігі зьявіліся у грэцкай мове, а не ў яўрэйскай, дзеля таго і не ўвайшлі ў канон.

§ 86. Дзеяльнасьць Нээміі. Узнаўленьне муроў ерусалімскіх (445 г. да Х. Н.). Апошні прарок Малахія.

Пабожны князь юдейскі Нээмія служыў віначэрпіем пры двары цара Артаксэркса. Нээмія чуйна прыслухоўваўся да ўсіх вестак з бацькаўшчыны і дужа сумаваў, што яго родны народ надта ўціскаецца самаранамі. Аднаго разу, калі Нээмія падчас абеду наліваў віно, цар зьвярнуў увагу на сум, які быў на яго твары, і запытаўся аб яго прычыне. Нээмія адказаў: "як мне не сумаваць, калі ў такім занядбаньні горад, дзе магілы дзядоў маіх". ― "Чаго-ж ты хочаш?" ― запытаўся цар. Нээмія сказаў: "пашлі мяне ў Юдэю, каб я адбудаваў горад, дзе пахаваны мае дзяды". Артаксэркс адпусьціў Нээмію і даў загад уладам выдаць яму вайсковую абарону і патрэбную колькасьць матар'ялаў ― дзеля пабудовы муроў навакол Ерусаліму.

Праз тры дні па прыходзе ў Ерусалім, Нээмія ўзяўся за будову муроў (445 г. да Х. Н.). Самараны . стараліся перашкаджаць і спыніць работу, але нічога не маглі зрабіць: за 52 дні усю будову скончылі, і Юдэі вышлі з-пад улады самарыйскага сатрапа. З таго поваду, што наагул у Еруса-