Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/141

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

коне. Старшыні народныя, сьвяшчэньнікі і левіты падпісалі гэты акт і зацьвярдзілі яго сваімі пячаткамі.

На узор Вялікае Сынагогі, па ўсіх юдэйскіх гарадох і вёсках з часу Эздры ― можна думаць ― былі заснованы і малыя сынагогі, г. знач. малітвенныя дамы, куды юдэі зьбіраліся па суботах дзеля малітвы і слуханьня слова Божага[1]. Уваход у іх быў дазволены і паганцам. На чале сынагогаў стаялі кніжнікі, якія мелі пачэсны назоў раббінаў. Народ паважаў іх, як сваіх бацькоў. Кніжнікі чыталі ў сынагогах і зьяснялі народу закон Божы; вучылі дзяцей у школах, якія былі заснованы пры сынагогах. Усё гэта вымагала ад кніжнікаў пэўнае адукацыі і веды, асабліва дзякуючы таму, што першапачатковая яўрэйская мова, на якой былі напісаны кнігі Сьвяшчэннага Пісаньня, з часу палону пачала забывацца. Як найболей сьвядомыя і адукованыя людзі, кніжнікі ці рабіны з працягам часу высунуліся на ролю кіраўнікоў ці павадыроў народу і заўсёды мелі на яго вялікі ўплыў.

Кожны юдей у суботу абавязкова павінен быў быць прысутны ў сынагозе пры агульнай малітве. Хто не хадзіў у сынагогу, таго ня лічылі юдэем. Калі хто з юдэяў відавочна нарушаў закон Божы, дык яго адлучалі ад сынагогі. Гэткае адлучэньне лічылася страшнаю караю.

З імем Эздры зьвязана яшчэ ў гісторыі ўкладаньне сьпіску ці Канону боганатхненных кнігаў Сьвяшчэннага Пісаньня. Гэта вымагалася тым, што ў той час пасярод сьвяшчэнных кнігаў бяссумліўна боганатхненнага характару было ў яўрэяў нямала і кнігаў звычайнага паходжаньня, хаця яны і мелі рэлігійна-моральнае значэньне і здавальнялі пабожны [настрой народу. Трэба было аддзяліць адны ад другіх. Гэта і зрабіў Эздра, які канон боганатхненных кнігаў палажыў дзеля захаваньня ў храме на вечныя часы. Яны напісаны яўрэйскай мове. Усіх канонічных кнігаў ― 22, у тым ліку:

5 законадаўчых: кніга Быцьця, Выхад, Левіт, кніга Лікаў. Другазаконьне;

7 гістарычных: 1. Навіна, Судзьдзяў з кнігаю Руф; 1-я і 2-а кніга царстваў, як дзьве часьці аднае кнігі, 3-я і 4-я

  1. Раней, да палону, месцам багаслужэньня быў выключна храм Ерусалімскі.