Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

саючы пакорны, седзячы на асьліцы і на маладым асьле". Ад Агея і Захарыі засталіся кнігі іх прароцтваў.

§ 85. Эздра і яго дзеяльнасьць: узнаўленьне закону Майсеевага, заснаваньне Вялікае сынагогі і ўстанаўленьне старазаветнага канону.

Цары пэрсідзкія вымагалі ад юдэяў толькі давіны на карысьць дзяржавы, а так, дык ува ўсім унутраным кіраўніцтве, далі ім поўную свабоду. Дзякуючы гэтаму, юдэі маглі жыць па сваіх. законах і мець сваіх кіраўнікоў і Судзьдзяў. У арганізаваньні жыцьця на гэткім грунце асаблівую паслугу аказаў свайму народу вучоны сьвяшчэньнік Эздра і князь Нээмія.

Эздра прыйшоў у Ерусалім у 459 годзе да Хр. Нар. на чале партыі перасяленцаў (1.500 сем'яў), якія, пачуўшы у месцах свайго расьсяленьня аб пабудове у Ерусаліме другога храму і ўзнаўленьні багаслужэньня, пажадалі вярнуцца на сваю бацькаўшчыну. Ад цара Аляксандра Лонгімана, які ― пад уплывам маткі юдэянкі Эсфіры ― надта прыхільна адносіўся да юдэяў, Ээдра быў надзелены багатымі падарункамі і ўсялякімі паўнамоцтвамі. Царская грамата аб гэтым, выданая ў 457 годзе да Хр. Нар., служыць пачаткам дзеля злічэньня сядмінаў Данілавых.

Прыйшоўшы ў Ерусалім, Эздра быў зьдзіўлены надта сумным становішчам яўрэйскага народу. Найбольш зла рабілася шлюбамі юдэяў з паганкамі. Дужа засмучаны, Эздра парваў свае вопраткі і пачаў пераконваць народ ухіляцца ад гэтага зла. Шмат якія юдэі ў той-жа час разыйшліся са сваімі жанкамі. Пасьля Эздра ўзнавіў даволі ўжо-ткі забытае сьвяткаваньне суботы і сьвята кушчаў і заснаваў гэт. зв. Вялікую сынагогу ― вышэйшае судзілішча з сьвяшчэньнікаў і левітаў. Але асаблівае значэньне мела яго праца над узнаўленьнем закону Майсеевага. У сьвята новагодзьдзя (першы дзень 7-га месяца), калі ў Ерусаліме сабралася шмат народу, Эздра, стоячы на асобным узвышэньні і багаславіўшы Бога, пачаў чытаць і зьясняць народу закон Майсеяў. Некалькі разоў паўтаралася гэткае чытаньне. Расчулены народ плакаў, спавядаў грахі свае і, нарэшце, дау пісьменнае абавязаньне спаўняць усё напісанае ў за-