Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

малі назоў "сыноў чалавечых". Некаторыя з іх мелі ад прыроды вялікія здольнасьці і уславіліся вынаходкамі. Так Іавал вынайшоў шатры і ў іх пачаў вандроўнае жыцьцё, пераносячы шатры і пераганяючы статкі з аднаго месца на другое. Брат яго Іувал вынайшоў гусьлі (арфа) і жалейку. З імем Іувала зьвязваецца вынаходка мэталёвых прыладаў з медзі і жалеза, для карыстаньня ў гаспадарцы і для абароны ад дзікіх зьвяроў. Сястры Іувала Ноэме прыпісваецца вынаходка жаноцкага рукамяства і ўбораў.

Праўдзівым прадстаўніком чалавечага роду і храніцелем Боскага адкравеньня (тое, што Бог раней адкрыў аб збавеньні людзей) было патомства Сіфа, якое адтрымала за такі напрамак свайго жыцьця назоў „сыноў Божых". Адным з такіх "сыноў Божых", які заўсёды, ― як кажа Біблія ― "хадзіў перад Богам", быў праведны Энох; за сваё пабожнае жыцьцё ён быў узяты жывым на неба. Патомкі Сіфа жылі між сабою ў згодзе і памагалі адзін аднаму. Усё жыцьцё іх праходзіла пад уплывам і кіраўніцтвам старэйшых у родзе, якія называліся патрыархамі. Патрыархі ведамы былі ўсім сваёю справядлівасьцю і мудрасьцю. Яны разьвязвалі сямейныя спрэчкі, каралі вінавайцаў, падтрымлівалі пэўны просты, блізкі да прыроды ўклад жыцьця. Кожны патрыарх быў галавою роду, ме над сваімі дзяцьмі і іх патомкамі нічым не абмяжованую ўладу, якая пасьля належала царом; ён у той-жа самы час быў сьвяшчэньнікам, бо прыносіў ахвяры Богу, ― прарокам, як храніцелем праўдзівай веры і вястуном будучай долі народу. Каб патрыархі маглі перадаць як найбольшаму ліку людзей Божае Адкравеньне і каб лепей захоўвалася Яно паміж імі, пакіроўваючы да праўдзівага богапазнаньня, Бог надзяліў патрыархаў доўгалецьцем. Так Адам жыў 930 гадоў, Сіф ― 912 гадоў, сын Сіфа Энос ― 905 г., Мафусаіл ― 969 г.[1]. Патомкі Каіна і Сіфа жылі спачатку асобна, далёка адны ад адных. Калі-ж людзі размножыліся, то і плямёны раней аддале-

  1. Патрыархі былі блізкімі патомкамі першых людзей, створаных дасканальнымі і несьмяротнымі. Тады ўсе жывыя істоты, як паказваюць раскопкі, адзначаліся велічынёю, вялізарнымі разьмерамі (мамонты). І цяпер яшчэ між афрыканскімі арабамі можна спаткаць людзей у веку да 200 гадоў, а некаторыя жывёлы, асабліва птушкі, жывуць 300-400 гадоў, кракадзілы ― 500-600 гадоў і болей.