Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

грэх цягне цябе, але ты пануй над ім". Але Каін не перамог сябе: паклікаўшы свайго імавернага брата у поле, ён там забіў яго. Страшнае злачынства, якое ў першы раз занясло ў парадак прыроды руйнаваньне і сьмерць, не магло застацца бяз кары. ,Дзе Авэль, брат твой"? ― пытае Бог у Каіна. Гэты гарэзна адказвае: "ці я стораж брату майму"? Тады Бог кажа: "Што ты нарабіў? Голас крыві брата твайго галосіць да мяне ад зямлі. І вось пракляты ты ад зямлі, якая адкрыла вусны свае прыняць кроў брата твайго ад рукі твае. Калі ты будзеш абрабляць зямлю, яна ня стане больш даваць сілы свае для цябе: ты будзеш выгнанцам і бадзякай на зямлі". Але Каін не раскаяўся ў сваім страшным злачынстве. Маладушнасьць і роспач напоўніла ягоную душу. Ён баіцца, што могуць яму памсьціцца за забойства брата. Але Бог сказаў: „усякаму, хто заб'ець Каіна, ад'імсьціцца ў сем разоў". Гэтым Бог паказвае нам, што чалавек ня мае права імсьціцца за сябе і што права адплаты належыць аднаму Богу. І палажыў Бог азнаку на Каіна, каб ніхто не забіў яго. І да сягоньняшняга дня не забыта між людзьмі страшнае імя Каіна, і да сягоньняшняга дня яго імем клейміцца усялякае, што перавышае чалавечы розум, злачынства і забойства. З гэтага часу пачалося для Каіна страшнае жыцьцё: як выгнанец і адкінуты Богам і людзьмі, разьдзіраны сумленьнем, ён пачынае бадзяцца па зямлі, нідзе не знаходзячы сабе спакою.

Каін ня мог болей заставацца на месцы, дзе Бог зьяўляўся людзям. Ён пашоў са сваёю жонкаю на ўсход і там пабудаваў першы на зямлі горад, які назваў Энохам ― імем свайго старшага сына.

Злы ўчынак Каіна надта засмуціў Адама і Эву. Тады Бог паслаў ім трэцяга сына Сіфа.

Ад сям'і Адама і Эвы, ў якой ― разумеецца — былі і дочкі, пашырыўся ўвесь род чалавечы.

§ 5. Патомкі Hаіна і Сіфа. Зьмяшэньне плямёнаў.

Пакаленьне Каіна начало хутка размнажацца. Яно пашло шляхам роданачальніка: нявера і ўсялякага роду злачынства (выхваляньне забойства, многажонства) надта пашыралася сярод патомкаў Каіна, дзеля чаго яны і адтры-