Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ныя, пачалі жыць бліжэй адно да аднаго і ўваходзіць. паміж сабою ў зносіны. Так памалу патомкі Сіфа зьмяшаліся з патомкамі Каіна і заразіліся ад іх няверай. З працягам часу, асабліва дзякуючы шлюбным саюзам, нявера і распуста усё больш і больш распаўсюджваліся ў патомстве Сіфа. Ад злачыннага супольнічаньня патомкаў Сіфа з патомкамі Каіна вышла пакаленьне волатаў на зямлі, якія ўнясьлі ў грамадзянства гвалт, уціск, бяспраўе і агульную няверу. Дайшло да таго, што ўся зямля напоўнілася страшнай распустай і злачынствамі. Бачачы такі стан жыцьця, Бог „раскаяўся", што стварыў чалавека на зямлі. І пастанавіў Бог зьнішчыць увесь род чалавечы, каб выклікаць да жыцьця новае пакаленьне людзей, якія шанавалі-б Бога і памяталі аб Ім. Цераз праведнага Эноха, якія прадбачыў страшны суд Божы, клікаў Бог людзей да паправы, але яны ня слухалі гэтага засьцерагальнага голасу. І вось Бог паслаў на людзей патоп, з якога па міласьці Божай выратаваўся для далейшага размнажэньня роду чалавечага адзін толькі праведны патрыарх Ной са сваею сям'ёю.


ІІ.

Гісторыя царквы ад патопу да Майсея (3246―1516 да Хр. Нарадж.).

§ 6. Сусьветны патоп (3246 г. да Х. Н.).

Міласьцівы Бог не адразу выканаў Свой прыгавар аб накараньні лыдзей патопам. Ен дау ім для каяньня 120 гадоў, як гэта было абвешчана Ноем. Але закаранелыя граху людзі не зьвярнулі ўвагі на гэтую засьцярогу. Тады Бог загадаў Ною будагаць каўчэг, ці вялікі карабель, у якім магла-б зьмясьціца сям'я Ноева і ўсе зямныя істоты, у пэўным ліку параў. Ной збудаваў карабель у тры паверхі, даўжынёю 300 локцяў (65 сажняў), шырынёю 50 локцяў (10 сажняў) і вышынёю 30 локцяў (6 сажняў). За сем дзён да пачатку патопу Ной, па загаду Божаму, пачаў уводзіць. у каўчэг жывёлаў і птушак ― чыстых (якія прыносіліся ў ахвяру) па 7 пар, нячыстых па дзьве пары, ― і зрабіў запас патрэбнай для усіх на адзін год стравы; нарэшце, увай поў-