Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

адмовіўся споўніць загад цара. Ня гледзячы на сваё высокае палажэньне, ён быў укінуты ў роў, каб яго зьелі львы, якія былі там. Дарый усю ноч ня спаў, шкадуючы Данілы, і як толькі разьвіднела, пасьпяшыў да рова. Ён быў пераконаны, што Даніла згінуў. І як-жа-ж ён зьдзівіўся, калі аказалася, што Даніла заставаўся непашкоджаным. „Бог мой ― казаў Даніла ― паслаў мне Ангела свайго, і ён зачыніў вусны львом, і яны не пашкодзілі мне, бо я застаўся чысты перад Ім; дык і перад табою, цар, я не зрабіў ніякага злачынства“. Безадкладна вызвалілі Данілу з рова і ўкінулі туды яго зайздросьнікаў, разам з жонкамі і дзяцьмі. І яны нават не даляцелі да дна рова, як былі разарваны львамі. Пасьля гэтага Дарый выдаў загад, каб усе плямёны і народы яго царства багаслаўлялі Бога, якому моліцца Даніла.

Ня гледзячы на сваё высокае палажэньне, Даніла усёткі быў надта неспакойны. Здавалася, што ўсе ўжо споўніліся прыкметы выкананьня прароцтва Іерэміі, тымчасам юдэі заставаліся яшчэ ў цалоне і Ерусалім знаходзіўся ў руінах. Ен шчыра маліўся Богу аб выбачэньні і збавеньні свайго народу. І Бог пачуў яго малітву. Даніле было дана праз архангела Габрыеля вялікае адкравеньне, што цераз семдзесят сядмін ці 490 гадоў, пачынаючы годам, калі юдэям будзе дазволена ўзнавіць Ерусалім, будуць спынены відзеньні і прароцтвы і памазаны будзе Сьвяты Сьвятых, г. ё. прыдзе Збавіцель, Які збавіць людзей ад грахоў і вечнага пакараньня за іх.[1]

§ 83. Паварот юдэяў з палону (536 г. да Х. Н.).

Па сьмерці Дарыя, Кір, цар пэрсідзкі, зрабіўся адзінаўладным кіраўніком усіх краёў, дзе жылі палонныя юдэі. У першы-ж год свайго кіраваньня ён выдаў загад аб вызваленьні юдэяў з палону і ўзнаўленьні храму Ерусалімскага. Як мудры палітык, ён хацеў забясьпечыць межы свайго царства з боку Эгіпту, які заўсёды быў немалою пагрозаю

  1. Прароцтва гэтае споўнілася дакладна, бо-як убачым-ад другога і аканчальнага загаду аб узнаўленьні Ерусаліму (457 г.) да сьмерці І. Хрыста (у 33 годзе па яго нарадзінах) прайшло якраз 490 гадоў.