Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

быў скінуты з царскага трону і пазбавіўся славы свае. І ты, ведаючы усё гэта, пайшоў супроць Госпада і піў з судзінаў Дому Яго, услаўляў бяздушных ідалаў, а Бога ня уславіў. За гэта і паслаў Бог руку, якая і напісала гэтыя словы. Ось што напісана: мэнэ, такал, пэрэс. "Мэнэ“ значыць: вылічыў Бог тваё царства і палажыў яму канец; „тэкэл“ ― зважыў цябе і знайшоў надта лёгкім; „пэрэс" ― разьдзяліў тваё царства Мідзянам і Пэрсам". ― Цар у той-жа час нанаградзіў Данілу, як і абяцаў. Пасьля гэтага ў першую-ж ноч Кір, цар пэрсідзкі, узяў Вавілон і ўварваўся ў горад. Валтасар быў забіты і Вавілонскае царства упала (539 г. да Хр. Нар.). Кіраваньне Вавілонам Кір даручыў Дарыю Мідзяніну. Самы Вавілон з працягам часу прыйшоў у такое спусташэньне, што доўгі час пад зямлёю, якая пакрыла яго, не знаходзілі нават сьлядоў яго.

Б. Панаваньне Міда-Пэрсідзкае (529—332 гг. да Хр. Нар.).

§ 82. Юдэі пад уладаю Дарыя Мідзяніна. Значэньне Данілы ў новым царстве. Даніла ў рове Львіным. Прароцтва Данілы аб 70-х сядмінах.

Дарый Мідзянін кіраваў Вавілонскім краем у працягу двох гадоў. Ён адносіўся з вялікаю пашанаю да Данілы за тое, што ён прадказаў (як яшчэ раней за яго ― Ісайя) пераход Вавілону пад уладу Кіра, і вызначыў яго адным з трох галоўных начальнікаў, якім сатрапы (краёвыя начальнікі) давалі справаздачу ў сваім кіраваньні. Дарый хацеў нават вызначыць Данілу першым кіраўніком у гаспадарстве. Гэткае ўзвышэньне Данілы выклікала зайздрасьць у іншых прыдворных урадоўцаў і вяльможаў. Ведаючы, як строга Даніла спаўняе пастановы свайго закону, яны пастараліся паставіць яго на гэтым грунце у палажэньне, якое, па іх думцы, павінна было згубіць Данілу. Яны парадзілі, і цар выдаў загад, каб у працягу цэлага месяца народ пакланяўся і з усімі малітвамі і прашэньнямі зварочваўся толькі. да яго аднаго (ведама, што у той час цары лічыліся якбы багамі, якім часта-густа аддавалася нават боскае пакланеньне). Даніла, які штодня тры разы маліўся свайму Богу, адвярнуўшыся ў бок Ерусаліму ― разумеецца ―