Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўсходнім монархіям, а не магло быць лепшага за бясьпечаньня, як пасяленьне у Палестыне адданага яму яўрэйскага народу. Трэба думаць, што ў гэтым кірунку няра з даваў рады і прарок Даніла, які займаў такое высокае палажэньне ў царстве. Яшчэ і тое выклікала наагул ласку Кіра да яўрэяў, што як Даніла, так яшчэ раней за яго, прарок Ісайя сваімі прадказаньнямі аб зьніштажэньні Вавілонскага царства моральна спрыяў яму апанаваць гэтае царства. Усё гэта пабудзіла Кіра дазволіць яўрэям вярнуцца ў сваю зямлю і пабудаваць храм Богу, Які дараваў яму ўсе царствы. Гэта было ў 536 годзе да Х. Н., якім і скончыўся 70-гадовы палон Вавілонскі, лічачы з часу першага ўзяцьця Ерусаліму і палону юдэяў у 605 годзе. Вялікі прарок Даніла мог спакойна памёрці, ня трывожачыся болей за лёс свайго народу. У тым-жа годзе Даніла і ўзапраўды памёр. Пахаваны быў у сталіцы Мідыі — Сузах.

Дазвол цара Кіра вярнуцца на бацькаўшчыну скарыстала 42.000 чалавек, ня лічачы жанчын і дзяцей. Пераважна гэта былі людзі бедныя, якіх нішто ня прывязвала да чужыны. З тых, хто быў болей заможным, шмат засталося на сваіх месцах. Гэтыя юдэі, згодна з царскім загадам, павінны былі памагчы перасяленцам сваімі ахвярамі для дому Божага.

Перасяленцы йшлі пад кіраўніцтвам Зарававэля, ўнука апошняга цара юдейскага Іехоніі, і першасьвяшчэньніка Іісуса. Па загаду Кіра, ім былі зьвернены судзіны з храму Гасподняга, якія былі узяты Навухаданосарам; апрача таго, краёвым начальнікам было загадана ўва ўсім памагаць перасяленцам і нават за царскі рахунак выдаць цялят і ягнят дзеля прынясеньня ахвяраў Іегове за цара і царскую сям'ю.

Вярнуўшыся на бацькаўшчыну, юдэі расьсяліліся там па ранейшых гарадох і валаданьнях сваіх. За парадкам глядзелі і ўсялякія непаразуменьні разьвязвалі абраныя імі дзевяць старшыняў, пад кіраўніцтвам Зарававэля.

Хутка пасьля павароту, ўсе перасяленцы сабраліся ў Ерусаліме і там, на старым месцы, ўзнавілі ахвярнік Богу і адправілі сьвята Кушчаў.