Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

закуты у ланцуг, бадзяўся Навухаданосар па двары схіліўшы голаў і еў траву. Валасы вырасьлі ў яго даўгія, як шэрсьць у льва, і ноці завастрыліся, як капцюры у птушак. Праз сем гадоў развага вярнулася да Навухаданосара і ён падзякаваў і ўславіў Бога, Які кіруе ўсім і карае гордых. З такою вераю Навухаданосар і памёр (у 564 г. да Х. Н.), пакінуўшы сваё царства сыну.

§ 81. Валтасар і ўпадак царства Вавілонскага.

Пры наступніках Навухаданосара царства яго пачало хістацца. Гэтае палажэньне пасьпяшылі скарыстаць падуладныя народы. У часе кіраваньня Валтасара, праўнука. Навухаданосара, Вавілону пагражалі Мідзяны і Пэрсы[1]. Але Валтасар нядбала банкетаваў, ня думаю чы аб пагражаючай небясьпецы. Хутка пэрсы былі ужо пад самаю сталіцаю. Аднаго разу у часе банкету Валтасар загадаў прынясьці судзіны, якія былі узяты з храму ерусалімскага, каб піць з іх, з сваімі гасьцямі, віно. Гэтым ён паказаў, што не шануе Бога юдейскага. Раптам на сьцяне зьявілася нейкая таемная рука, якая пісала нейкія словы. Былі пакліканы варажбіты і мудрацы вавілонскія. Але, ніхто з іх ня мог прачытаць напісанага. У гэты самы час увайшла да банкетаваўшых царыца. Яна ўспомніла мужу, што ёсьць у яго царстве чалавек, у якім дух Сьвятога Бога, ― гэта, ― кажа, ― Даніла. Ён вытлумачыць значэньне словаў". Калі прыйшоў Даніла, дык цар сказаў яму: "калі ты можаш прачытаць і вытлумачыць напісанае, дык будзеш апрануты У „баграніцу“, і залаты ланцуг будзе на шыі тваёй, і будзеш трэцім начальнікам у царстве". Даніла адказаў: „дары твае хай застануцца ў цябе і чэсьць аддай іншаму, а напісанае я прачытаю цару і значэньне вытлумачу яму. Цар, бацьку твайму Бог дараваў царства, вялікасьць і славу, і ўсе яго баяліся. Але калі ён завялічыўся і залятуцеў аб сабе, дык

  1. Мідзяны і Пэрсы ― народы арыйскага плямя (Іафэта), да якіх ужо ўсюды пачынала пераходзіць панаваньне над хаміцкім (Эгіпэт) і сэміцкімі (Асырыя і Вавілон) народамі. Усе народы Заходняе і Малое Азіі павінны былі схіліцца перад Кірам Пэрсідзкім - тым "арлом" ("арол" быў сьцягам Кіра), які, па слову прарока Ісайі, "зьявіўся з усходу, з дальняе стараны, дзеля спаўненьня прызначаньняў Божых". Пэрсідзкая монархія зьявілася мостам да новае, эўропэйскае культуры.