Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рацамі. Але Даніла адмовіўся ад першае пасады, і толькі сябры яго былі прызначаны краёвымі кіраўнікамі.

Сябры Данілавы ў печы Вавілонскай. Нязвычайна горды і саманадзейны, няраз казаўшы сабе: „на неба ўзыйду, вышэй зорак нябесных пастаўлю трон мой, буду падобны да Найвышэйшага" ― Навухаданосар адноўчы паставіў каля Вавілону вялізарную залатую статую (думаюць ― уласны свой выгляд) і загадаў народу прыйсьці і пакланіцца. Пры гэтым было абвешчана, што калі хто не паклоніцца, дык будзе ўкінуты ў распаленую печ. Усе вяльможы споўнілі загад цара. Адны сябры Данілавы адмовіліся пакланіцца статуі. Разгневаны Навухаданосар загадаў распаліць печ у сем разоў мацней як звычайна і кінуць у яе Ананію, Азарыю і Місаіла. Печ была распалена да таго, што полымем яе былі зьніштожаны самі выканаўцы страшнае казьні.. Навухаданосар загадаў паставіць супроць печы свой трон, каб ляпей бачыць мукі трох сяброў Данілавых. І якое-ж было яго зьдзіўленьне, калі яны засталіся цэлымі ў полымі агню і сярод іх апынуўся ў печы яшчэ нехта чацьвёрты, па віду "падобны да Сына Божага“. у той-жа самы час нясьліся з печы галасы, якія пяючы ўслаўлялі Бога. Калі Ананія, Азарыя і Місаіл выйшлі, аказалася, што агонь не дакрануўся ні да іх самых, ні да іх адзеньня. Узварушаны цудам, Навухаданосар багаславіў Бога ізраільскага і асаблівым прыказам па ўсім царстве абвясьціў страшнае пакараньне тым, хто дазволіць сабе ганіць Яго сьвятое імя. Сябры Данілавы былі пасьля таго пастаўлены начальнікамі над усімі юдэямі, якія жылі ў царстве Вавілонскім.

Пакараньне Навухаданосара за гордасьць. Аднаго разу, захоплены відам свае сталіцы, Навухаданосар голасна перад усімі пахваліўся сваёю нязвычайнаю славаю і магутнасьцяй. У пакараньне за гордасьць, з неба пачуўся Навухаданосару голас: "табе кажуць, цар Навухаданосар: царства адыйшло ад цябе! і адлучаць цябе ад людзей, і будзе жыхарства тваё з зьверамі палявымі, травою будуць карміць цябе, як вала, і сем гадоў прайдуць над табою, пакуль уцяміш, што Найвышэйшы пануе над царствам людзкім, і дае яго каму хоча". І таго часу споўніўся страшны прысуд. Навухаданосар адтрымаў як-бы нейкае шаленства, калі чалавек хаваецца ад людзей і выабражае сябе жывёлай. Як зьвер,