Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Выясьненьне сну Навухаданосару і ўзвышэньне Данілы. Хутка выявілася, што Даніла ― прарок Божы, які разумее усялякія відзеньні і сны. Адноўчы Навухаданосар бачыў нейкі паказальны і надта яго стрывожыўшы сон, які, як толькі ен прачхнуўся, быў забыты ім. Мудрацы і праракальнікі халдэйскія не маглі прыпомніць цару яго сну і аб'ясьніць яго. За гэта ўсе яны былі засуджаны на сьмерць. Такі самы прысуд пагражаў і Даніле з яго сябрамі. Але яны зьвярнуліся з малітваю да свайго Бога, і Бог уночы у Відзеньні адкрыў і сон цара і яго значэньне. Затрымаўшы забойства мудрацоў вавілонскіх, Даніла сказаў, што можа зьясьніць сон цару. "Ты, цар ― кажа Даніла ― думаў, што будзе пасьля цябе. І Бог паказаў табе, што будзе“. І далей казаў, што Навухаданосар бачыў вялізарнага істукана, які так блішчэў, што глядзець на яго было страшна. Галава ў яго была залатая, грудзі і рукі сярэбраныя, чэрава і сьцёгны ― мядзяныя, лыткі жалезныя, ногі часткаю жалезныя, часткаю гліняныя. Раптам ад гары, без дапамогі рукі, адарваўся вялізарны камень, ударыў па нагах істукана і разьбіў яго, і золата, і серабро, і медзь, і жалеза, і гліна ― ўсё абярнулася ў пыл, які разьвеяў вецер. І не засталося ад істукана й знаку, а камень зрабіўся вялікаю гарою, якая заняла ўсю зямлю. Даніла так вытлумачыў значэньне гэтага сну. Залатая галава ― гэта сам цар. Пасьля яго паўстане новае царства (міда-пэрсідзкае ― сярэбраныя грудзі), за ім трэцяе, якое будзе панаваць над усёю зямлёю (грэцкамакедонскае ― мядзянае чэрава). Яго зьменіць чацьвёртае, моцнае як жалеза (рымскае), але яно разьдзеліцца і будзе часткаю жалезнае і часткаю глінянае (усходняя і заходняя палавіны рымскае імпэрыі). У часе апошняга з гэтых царстваў Бог паднясе царства, якое зьніштожыць усе царствы а само ня зьніштожыцца ўва век.[1] ― Навухаданосар зьдзівіўся дакладнасьцяй перадачы сну і мудрым яго абясьненьнем, пакланіўся Даніле і сказаў: "узапраўды ваш Бог ёсьць Бог багоў і Уладар цароў". Пасьля гэтага Навухаданосар прызнаў Данілу кіраўніком усяе вавілонскае зямлі і галоўным начальнікам над усімі вавілонскімі муд-

  1. Царква І. Хрыста, якая будзе істнаваць вечна.