Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

скі, яшчэ раней за юдэяў адведзены ў палон. У ім не засталося гэтых здаровых рэлігійных і нацыянальных элемэнтаў. Ізраільцяны хутка растапіліся ў моры паганства і хутка страцілі ўсе даўнія свае вераваньні, паданьні і сувязі. Яны ўжо не маглі адрадзіцца, як цэлы народ, злучаны нацыянальным пачуцьцём, і дзеля гэтага назаўсёды загінулі для гісторыі.

Для падтрыманьня веры юдэяў і абароны іх у палоне Бог паслаў ім двох вялікіх прарокаў Іезэкііля і Данілу.

Іезэкііль строга высьведчаваў бязбожнасьць і распусту народу, пакуль ён яшчэ ня зусім забыўся аб сваіх нядаўніх багох, і ў той-жа самы час пацяшаў каяўшыхся, — пацяшаў прадказаньнямі аб павароце з палону, узнаўленьні Ерусаліму і храму, і аб прыходзе будучага Збавіцеля.

Даніла быў пераважна прадстаўніком і абаронцам свайго народу перад царом і ўрадам.

§ 80. Прарок Даніла і тры хлапцы: Ананія, Азарыя, і Місаіл.

Даніла разам з іншымі хлапцамі юдэйскімі быў адведзены Навухаданосарам у палон, каб падрыхтаваць з іх адданых сабе слугаў і пасярэднікаў у кіраўніцтве юдэйскім народам. Жывучы пры двары, карыстаючыся з царскага стала, яны праводзілі свой час у вывучэньні халдэйскае мовы і ўсяе „мудрасьці“ халдайскае, якая складалася, галоўным чынам, з уменьня па руху нябесных сьвяцілаў зьясьняць патаёмныя зьявы цяперашняга і прадказваць будучае. Пасьпехі іх зьдзівілі цара. Ен знайшоў, што Даніла „ў дзесяць разоў вышэй за ўсіх праракальнікаў і мудрацоў, якія былі ўва ўсім яго царстве“. І пачалі яны служыць цару, не пакідаючы ў той самы час паданьняў свае веры і дакладна спаўняючы пастановы закону Майсеевага… Угледзіўшы, напрыклад, што часта падаваная ім з царскага стала яда складаецца з забароненых для юдэяў страваў, яны выпрасілі дазволу карміцца толькі зяленінай і пладамі. Начальнік двара баяўся, каб яны не пахудзелі ад расьліннае стравы. Але, калі яны зьявіліся перад царом, дык аказалася, што яўрэйскія хлапцы на выгляд здаравейшыя і паўнейшыя за сваіх халдэйскіх сяброў.