Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тут расьсяленьне, жыцьцё на чужыне, сярод прыгнятальнікаў, сярод варожых людзей, якім патрэбна толькі вашая праца і праца. З цяжкім сумам успаміналі юдэі аб Ерусаліме і храме Гасподнім, міма якога яшчэ так нядаўна праходзілі спакойна да ідальскіх капішчаў, і шкадавалі, што не маглі болей прыносіць ахвяры Іегове. Як горка ім было жыць у палоне, паказвае вядомая, складзеная імі "песьня палону": „пры рэках Вавілонскіх мы сядзелі й плакалі, калі ўспаміналі аб Сіоне... тыя, што ўзялі нас у палон, вымагалі ад нас слоу песьняў, і прыгнятальнікі вымагалі вясёласьці: засьпявайце нам з песьняў Сіонскіх. Але як нам сьпяваць песьню Гасподню на зямлі чужой? Калі я забуду цябе, Ерусаліме, дык хай забудзецца дзесьніца мая... Дачка Вавілону! Шчасьлівы, хто пакарае цябе за тое, што ты зрабіла нам! Шчасьлівы, хто вазьме і разаб е дзяцёнкаў тваіх аб камень".

Хоць цары Вавілонскія пакінулі юдэям права трымацца свае веры, кіравацца сваімі старшынямі, судзіцца згодна са сваімі законамі і захоўваць свае звычаі, - таксама далі права свабодна займацца гандлем, разводзіць вінаграднікі, будаваць хаты, набываць маемасьць і г. д., аднак-жа жыцьцё ў палоне было дужа цяжкае. Большасьць юдэяў была абернена ў рабоў, якія павінны былі спаўняць розныя цяжкія работы: капаць канавы для абвадненьня палёў, абрабляць зямлю, будаваць крэпасьці, спаўняць чорную працу пры пабудаваньні вялізарных будынкаў, якімі Навухаданосар упрыгожваў сваю сталіцу і г. д.

Пад цяжарам усіх удараў, якія выпалі на долю юдэяў, у іх з працягам часу прабудзілася ў палоне шчырае раскаяньне. Яны усім сэрцам зьвярнуліся да Бога, ачысьціліся ад сваіх паганскіх забабонаў і ад усіх ідалаў сваіх, і яшчэ шмат паганцаў абярнулі на шлях праўдзівага богапаважаньня. За адсутнасьцю храму, здаволеньне свайму рэлігійнаму лачуцьцю юдэі знаходзілі ў хатняй малітве і частых сабраньнях дзеля чытаньня закону, дееля малітвы і пяяньня сьвяшчэнных песьняў.

Зварот юдэяў да свайго закону і Бога праўдзівага абумоўлівала захаваньне імі нацыянальнага і рэлігійнага адзінства, дзякуючы чаму ім прызначана было зноў вярнуцца ў сваю зямлю. Зусім другі лёс чака народ ізраль-