Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/130

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Згодна з паданьнем, ён быў забіты за высьведчаньні паганства і ідаласлужэньня.

§ 78. Малыя прарокі.

З малых прарокаў, якія жылі ў пэрыядзе ад разьдзяленьня царстваў да Вавілонскага палону, адны пераважна прадказвалі болей-меней блізкія здарэньні свайго часу, другія — праракавалі аб будучым Мэсіі. Гэтак ―

прарок Наум прадказаў упадак Нінэвіі;

прарокі Амос і Аўдзій прадказвалі, што Бог не адкіне аканчальна свайго народу і зьверне яму ранейшы бліск у царстве Мэсіі;

прарок Сафонія прадказаў паварот юдэяў з палону і гаварыў аб славе, якая чакае іх, калі Мэсія будзе знаходзіцца сярод іх;

прарок Авакум прадбачыў таксама зьяўленьне Бога — Збавіцеля на зямлю;

прарок Міхей прадказаў, што Мэсія народзіцца ў Віфлееме;

прарок Іоль прадказаў, што ў царстве Мэсіі веручыя багата адтрымаюць дары Сьвятога Духа

і прарок Осія прадказваў аб уваскрасеньні Збавіцеля ў трэці дзень і аб перамозе яго над пеклам і сьмерцяй.

V.
Гісторыя царквы ў пэрыяд ад палону Вавілонскага да прыходу І. Хрыста (з 589 году да Х. Нар.).

А. Панаваньне Вавілонскае.

§ 79. Становішча Юдэяў у палоне Вавілонскім.

Цяжкае было прабуджэньне юдэйскага народу ў палоне Вавілонскім. Замест свабоды — рабства, замест багацьця і раскошы — няволя, замест панаваньня — убогасьць і банкруцтва, замест паважаньня — зьнявага; там, удому, свая родная зямля, увесь народ сабраны ў „доме Юдавым“ —