Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

у адмену Старога: "ось наступаюць дні ― кажа Гасподзь ― і Я зраблю з домам ізраілевым і з домам юдавым новы завет... Я ўлажу законы Мае у мысьлі іх, і напішу іх на сэрцах іх, і буду ім Богам, а яны будуць Маім народам". ― "У тыя дні ― кажа Гасподзь ― ня будуць казаць болей: каўчэг завету Гасподняга, ён і да галавы ня прыйдзе, і ня ўспомняць аб ім, і ня будуць прыходзіць да яго, і яго ўжо ня будзе. У той час назавуць Ерусалім тронам Госпада, і ўсе народы дзеля імя Госпада зьбяруцца ў Ерусалім, і ня будуць болей рабіць па ўпартасьці злога сэрца свайго".

Прарок Іезэкііль быў адведзены ў палон за 11 гадоў да аканчальнага зьніштажэньня Ерусаліму. У палоне яму было відзеньне Славы Божае ў вобразе мужа, які сядзіць на троне. У сярэдзіне сьветлага вобалака Іезэкііль бачыў нешта падобнае да чатырох жывёлаў. Від іх быў падобны да чалавечага, але на кожным з чатырох бакоў асобны твар: чалавека, льва, цяляці і арла. У кожнага па чатыры крылы. Гасподзь заклікаў Іезэкііля да прароцкага служэньня і даў яму праглынуць зьвітак, на якім былі напісаны прызначаныя народу ад Бога: "плач, стагнаньне, гора". І пачуу Іезакііль голас: "зьеш гэты зьвітак і йдзі, кажы дому Ізраілеву". Прарок зьеў і пачуу салодкае ў вуснах сваіх, як бы ад мёду". Іезэкііль тады зразумеў, што як на небе, так і на зямлі ўсё робіцца па волі Духа Божага, ― што слугі Божыя ― ангелы ― разумныя як чалавек, грозныя як леу, чыстыя і незласьлівыя як цяле і ўзьнёслыя як арол, і што ўсе яны разам, згодна услаўляюць Бога "пяючы, галосячы, заклікаючы і гаворачы". Прарок зразумеў, што пакараньне Божае па сваіх пладох абернецца ў канцы канцоў "у салодкі мёд".

Адкравеньне Божае аб узнаўленьні юдейскага царства і будучым уваскрасеньні мёртвых Іезэкііль адтрымаў пад відам сымволу ― поля, якое было поўнае касьцей. Па слову Божаму, жылы злучылі гэныя косьці, на іх вырасла мяса, скура; увайшоў у іх дух, і яны ажылі. І сказаў Бог: "косьці гэныя ― увесь дом ізраілеў. Я вызвалю іх з усіх месцаў жыхарства, дзе яны грашылі, і ачышчу іх, і будуць яны Маім народам, і Я буду іх Богам. І утвару з імі завет спакою; завет вечны будзе з імі."

Прарок Іезакііль не дажыў да павароту з палону.