Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зам Збавіцеля. У раі Адам і Эва прынясьлі Богу першую ахвяру за свой грэх.

Тое, што першыя людзі згубілі райскае шчасьце, рабіла далейшае жыцьцё іх у раі немагчымым, і Бог выгнаў іх з раю, пры чым наўперад пашыў ім адзежу з скуры забітых для ахвярапрынашэньняў жывёлаў. Па загаду Божаму, хэрувім з агнявым мечам стаў пры ўваходзе ў рай, каб не дапусьціць людзей да дрэва жыцьця, якога яны цяпер, пасьля грэхападзеньня, зрабіліся нявартымі. І пачалося для першых людзей і ўсяго іх патомства новае жыцьцё, поўнае цяжкай працы, нядолі, пакуты, гора, палягчаемае толькі абяцаньнем будучага Збавіцеля.

§ 4. Жыцьцё першых людзей па-за раем. Дзеці Адама і Эвы. Забойства Авэля.

З сорамам і страхам вышлі Адам і Зва з раю. Край, у якім яны асяліліся, быў дзікай пустыняй. Цяжкаю працаю, з потам твару, яны павінны былі даставаць для сябе яду. Шмат жывёлаў, якія раней слухаліся, цяпер пачалі шкодзіць ім. Але самым цяжкім быў моральны стан іх, і толькі надзея на абяцанага Збавіцеля падтрымлівала іх і не давала зусім упасьці духам.

Пасьля выгнаньня з раю, у Адама і Эвы пачалі раджацца дзеці. Першы радзіўся Каін. Імя гэтае значыць "набытак". Эва, даючы сыну такое імя, думала, што гэта і ёсьць абяцаны Збавіцель. Але, мусіць, Каін хутка стаў выяўляць дрэнны нахіл свайго сэрца, бо калі радзіўся другі сын, засмучаныя бацькі сьпяшаюцца даць яму імя Авэль, што значыць "плач".

Сталі ўзрастаць дзеці Адама і Эвы і пачалі працаваць. Авэль пасьвіў статак, Каін абрабляў поле. Заняткі гэтыя разьдзялілі іх. Паміж братамі пашла варожасьць і спрэчкі. Адноўчы браты прыносілі ахвяры Богу: Каін плады зямлі, Аваль ― ягня ад статку свайго. Авэль прыносіў ахвяру ад шчырага сэрца з малітваю, з вераю ў абяцанага Збавіцеля, а Каін, ня маючы веры, ― дзеля чаго Бог ахвяру Авэля прыняў, а ахвяру Каіна адкінуў. З таго часу Каін яшчэ больш зьненавідзеў брата свайго і надумаў яго забіць. Ведаючы гэта, Бог засьцярог яго: "глядзі, ― кажа Бог, ―