Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

няе прыемнае"), Яго мукі, сьмерць і ўваскрасеньне („Ён узяў на Сябе нашыя немачы і панёс нашыя хваробы... Ён мучаны быў за грахі і беззаконнасьць нашу, пакараньне сьвету нашага было на Ім, і ранамі Яго мы вылячыліся. Усе мы блудзілі, як авечкі, зьвярнулі кожны на сваю дарогу, і Гасподзь узлажыў на Яго грахі ўсіх нас... Як авечка, йшоў на закалоцьце, і як ягня перад стрыгучым яго безгалоснае, так і Ён не адчыняе вуснаў Сваіх"), заклік у царкву паганцаў і інш.

Прарок Ісайя прадказаў такжа, што цар Кір збавіць юдэяў з палону.

Прарок Іерэмія быў вястуном зьніштажэньня царства юдейскага. Ён з горкімі сьлязьмі высьведчаваў паганства сваіх сучасьнікаў і прадказаў усе будучыя бядоты: "О, хто дасьць галаве маёй ваду і вачом маім крыніцы сьлёз! Я плакаў-бы дзень і ноч... Так кажа Гасподзь: за тое, што яны (сучасныя Іерэміі яўрэі) пакінулі закон Мой, Я раскіну іх між народамі і пашлю ўсьлед іх меч, пакуль ня зьніштожу іх". Іерэмія прадказаў дакладна, колькі гадоў будзе палону Вавілонскага (70 г.). Пасьля першага паходу Вавілонскага цара, Іерэмія пераконваў яўрэяў пакарыцца яму і плаціць даніну, якая была паложана, але цар Іоакім адмовіўся, чым выклікаў новыя, яшчэ большыя бядоты з боку Навухаданосара. Тады Іерэмія, па загаду Божаму, накінуў на сябе спачатку дзеравяннае, пасьля жалезнае ярмо, і ў такім відзе хадзіў па горадзе, заклікаючы юдэяў падпарадкавацца ўладзе Вавілонскага цара, інакш усе будуць зьніштожаны агнём і мечам. За такую раду Іерэмію пасадзілі ў турму і ён ледзь-ледзь ня быў пазбаўлены жыцьця. Тым часам саюз новага цара юдейскага Сэдэкіі з эгіпэцкім фараонам выклікаў апошні, самы страшны наступ Навухаданосара, калі быў зьнішчаны храм ерусалімскі, палац царскі і увесь горад, а жыхары амаль ня ўсе адведзены ў палон. Іерэмія застаўся ў Ерусаліме. Разам са сваім вучнем Варухам Іерэмія горка аплакваў лёс гораду на яго развалінах. Калі і тыя юдэі, якія заставаліся яшчэ, былі адведзены ў Эгіпэт, дык яны ўзялі з сабою туды і прарока Іерэмію; там ён хутка быў пабіты каменьнем за высьведчаньні у ідалапаклонстве.

Прарок Іерэмія прадказаў наступленьне новага завету,